У наступную суботу, 4 ліпеня, у музеі-майстэрні Азгура адбудзецца вечар джазавай музыкі з бэндам «Avant-garde».
Абяцаюць канцэптуальную праграму, у якой акадэмічныя жанры сінтэзуюцца з джазавай стылістыкай.
Прагучаць сачыненні ў жанры танга, а таксама эстрадна-джазавыя опусы ў транскрыпцыях майстроў баяннага мастацтва — Арыга Тамасі і Эдуарда Аханава.
Праграму гарманічна дапоўняць аўтарскія інтэрпрэтацыі джазавых стандартаў, створаныя ўдзельнікамі ансамбля.
У праграме:
Уладзімір Федарук «Piazza Piazzolla»
Пол Дэзманд «Take Ten»
Фрэнк Марока «Take Ten»
Дэйв Брубек «Far more blue»
Эдуард Аханаў «Гэтыя дурныя рэчы»
Горка Хермоза «Ekigrama», «Anantango»
Рышар Гальяно «Танга для Клода»
Майкл Партал «Mino-Miro»
Чык Корыя «Іспанія»
Джанга Рэйнхардт «Minor Swing»
Квіткі коштам 25 рублёў бярыце ў касе музея ці па спасылцы.