Прэзентацыя кнігі Віктара Марціновіча Беларусь у аўтаэтнаграфічных наратывах у Вільні

15.01.2026 18:00 - 20:00 IMPERIAL Hotel and Restaurant (Subačiaus g. 2-6) free donation

У чацвер, 15 студзеня, Вільні адбудзецца прэзентацыя англамоўнай кнігі Віктара Марціновіча Беларусь у аўтаэтнаграфічных наратывах.


Гэтая кніга мусіла (рызыкавала?) стаць выключна тэарэтычнай. Але пасля серыі размоваў з калегамі ў Нью Ёркскім Хантэр Коледжы, я зразумеў, што лепшы шлях заявіць пра arts as a new language of humanities - не ціснуць развагамі, але падаць прыклад. Трэба было знайсці гісторыю - настолькі добра вядомую мне, што я з яе складаюся.

Гэта кніга пра майго прадзеда Амяляна, спачатку - дзяншчыка царскага войска, потым млынара, потым - селяніна пад нямецкай акупацыяй. Чалавека, які быў расстраляны нацыстамі ў 1943-м годзе такім чынам, што, калі я першы раз прачытаў Сотнікава Быкава, я думаў, што Васіль Уладзіміравіч нешта ведаў пра Амяляна. Трагедыя ўцягнула іншых людзей, і завітала нават у маё дзяцінства.

Гісторыя беларускага селяніна Амяляна расказана тут праз творы Рафаэля, Шагала, Сандра Бацічэллі, Каспара Давіда Фрыдрыха, Станіслава Жукоўскага, Хаіма Суціна. Няма лепшага чыну для расповеда пра рэйд шуцманшафта ў вёску Барбарова, чым крыклівае дрэва, напісанае Суціным у 1943 у парку такой самай вёскі ля Шампіньі-сюр-Вёд, дзе ён хаваўся ад нацыстаў, - піша спадар Віктар.

Мова прэзентацыі - ангельская. Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Выстава "VOYAGE Дзяніса Барсукова" ў Мінску

11.12.2025 18:00 - 11.01.2026 20:00 Галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Каляды з Маляванычам у Сіэтле

09.01.2026 (19:00 - 21:00) Ukrainian cultural center Toloka (1940 124th Ave NE A108/A109)

Шчадроўкі ў Н'ю-Ёрку

10.01.2026 (12:00 - 14:00) Saints Peter and Paul Byzantine Catholic Church (705 Shenandoah Avenue)

Спектакль Радзіва Прудок у Варшаве

03.02.2026 (19:00 - 20:40) Terminal Kultury Gocław (ul. Jana Nowaka-Jeziorańskiego 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ