У Познані пакажуць незвычайны нанаспектакль па п’есе Светы Бень

11 студзеня ў Познані пройдзе нанаспектакль для дарослых і дзяцей па п’есе Светы Бень.

Afiša

«Так, ён сапраўды нана.

Яго заля змяшчае максімум 4 гледачы. А калі шчыра — лепш 2. Чаму так — даведаецеся толькі на месцы. (Не, гэта не жарт. Хаця... магчыма, менавіта ён.)

Гэта спектакль, які:
— не бачна з апошняга рада
— нельга глядзець натоўпам
— не любіць лішніх сведкаў

Камерна. Вельмі.
Трошкі дзіўна.
Незразумела прыемна.

Месцаў амаль няма. Бо месцаў амаль няма ўвогуле», — напісана ў сацсетках стваральнікаў спектакля.

Дзе і калі?

Месца: Pakoj 202, Познань

Калі: 11 студзеня

Рэгістрацыя абавязковая. За падрабязнасцямі звяртайцеся ў дырэкт да @oleswinter альбо @e2e4_buscafe.