Спектакль Радзіва Прудок у Варшаве

03.02.2026 19:00 - 20:40 Terminal Kultury Gocław (ul. Jana Nowaka-Jeziorańskiego 24) 70 злотых

Трэцяга лютага, у аўторак, прадзюсарская ініцыятыва INEX KULT запрашае на спектакль Радзіва Прудок паводле Андруся Горвата.

Спектакль, заснаваны на рэальных падзеях, расказвае пра жыццё журналіста з Мінска, які працаваў дворнікам у Купалаўскім тэатры, а ў пэўны момант вырашыў з’ехаць у палескую вёску Прудок – адбудоўваць дзедаву хату і адкрываць сваю паляшуцкую сутнасць.

Гэта гісторыя стала дзённікам, дзённік – кнігай, кніга – спектаклем.

Здаецца, тое было даўно, але муха Наташа, кот Ромка і паўкіло палескай зямлі – гэта той суплёт любові, які мы заўжды носім з сабою.

Граюць Міхась Зуй, Святлана Анікей, Зміцер Есяневіч.

Мова - беларуская. Працягласць – 1 гадзіна 40 хвілін.

Квіткі коштам ад 70 злотых ёсць па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Выстава Сяргея Балянка «Брыдучы мост» ў Мінску

11.02.2026 18:00 - 28.02.2026 20:00 Мастацкая галерэя БЕЛАРТ (вул. К. Маркса, 4)

Nürnberg у Варшаве

18.02.2026 (20:00 - 22:00) Hydrozagadka (11 Listopada 22)

Кацярына Ваданосава ў Беластоку

20.02.2026 (19:30 - 21:30) Balance Club (ul. Ireny Białówny 9/1)

Спектакль "Тытанавая ведзьма" ў Віцебску

27.02.2026 (19:00 - 21:00) Тэатр імя Якуба Коласа (вул.Замкавая, д. 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ