Гарадскі квэст "Нашаніўскія легенды" ў Вільні

16.11.2025 14:00 - 16:00 Базыльянскія муры (Aušros Vartų g. 7) Бясплатна

У нядзелю, 16 лістапада, беларусаў Вільні клічуць на гарадскі квэст "Нашаніўскія легенды" да 119-годдзя з выпуску першага нумара "Нашай Нівы".


"Наша Ніва" – "першая беларуская газэта з рысункамі»", якая стала сапраўднай нацыятворчай з’явай.

На яе старонках публікаваліся вядомыя літаратары і грамадскія дзеячы, складаліся нормы сучаснай беларускай мовы.

Як жыла "Наша Ніва" ў Вільні - даведаецеся, вырашаючы заданні ў руху па горадзе.

А на вечарыне пасля квэста будзе адмысловы госць, які ў 1990-х працаваў ужо ў адноўленай "Нашай Ніве" ў Вільні і ў Менску – журналіст, пісьменнік і бард Зміцер Бартосік.

Каб прыняць удзел, трэба:

1️⃣ Сабраць каманду ад 1 да 6 чалавек, выбраць назву і кіраўніка. Ён мусіць зарэгістраваць каманду па спасылцы ўнізе.

Калі вы без каманды - таксама рэгіструйцеся, можна будзе далучыцца да іншых або прайсці квэст самастойна.

2️⃣ Добра зарадзіць тэлефон і ўключыць мабільны інтэрнэт. Гугліць не толькі можна, але і трэба.

3️⃣ Прайсці ўсе заданні квэсту, сустрэцца з героямі Нашаніўскага часу і пасля далучыцца да вечарыны ў Карчме 1863.

Усе ўдзельнікі атрымаюць сувеніры, а пераможцы - адмысловыя падарункі!

Удзел бясплатны. Рэгіструйцеся па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Алесь Бяляцкі ў Празе

17.03.2026 (18:00 - 20:00) Univerzita Karlova, (Celetné 20)

Iva Sativa ў Вільні

21.03.2026 (20:00 - 22:00) Paviljonas (Pylimo gatvė 21B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ