Настолка «Adviečny šlach» у Варшаве

18.04.2025 18:00 - 20:00 Беларускі Моладзевы Хаб (Dożynkowa, 6a) данаты

 

У пятніцу, 18 красавіка, у Беларускім Моладзевым Хабе гуляюць у настолку «Adviečny šlach».





Апыніцеся недзе пад Ляхавічамі (або хоць дзе) за часамі каралявання Баторыя ці пабачце на свае вочы падзенне Быхава падчас Патопу.

Ці будзеце вы шляхціцам ці казаком? Блюзнерам, мяшчанінам, манахам або наймітам?

У гэтым свеце 13-17 ст. кожны крок мае наступствы, кожны няслушны выбар можа скончыць ваш шлях.

Adviečny šlach
— гэта настольная ролевая гульня ў духу DnD, але без традыцыйных фэнтэзійных элементаў. Толькі рэальныя: змовы, вясельлі, бітвы і суцэльнае барбарства.

Надзвычайнае, невытлумачнае можа з’яўляцца, асабліва якіясь вобразы з фальклору, але фаерболу ў твар не чакайце.

Як гэта адбываецца:
Вочны гульнявы сеанс з вядоўцам (майстрам). Простыя правілы, упор на ролевы складнік (водыгрыш). Усяму навучаць, патлумачаць і пакажуць.


Вітаюцца данаты. Запісвайцеся праз тэлеграм @Ales_BialauskiUrubleuski.



Вам можа быць цікава

Гуканне вясны ў Полацку

04.04.2026 (13:00 - 15:00) Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я (вул. Войкава, 1)

Вечар джазавай музыкі ў Мінску

04.04.2026 (17:00 - 19:00) Музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Канцэрт хору «Артос» у Варшаве

06.04.2026 (14:30 - 16:30) касцёл св. Аляксандра (Plac Trzech Krzyży 10/14)

Майстар-клас па лозапляценні ў Мінску (12+)

15.04.2026 (14:00 - 16:00) Галерэя «Цэнтр», мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ