Прэзентацыя беларускага перакладу кнігі «Беларусы ў Літоўскай Рэспубліцы (1918-1940)» з удзелам яе аўтара ў Каўнасе

26.05.2026 18:00 - 19:30 VDU daugiafunkcinis mokslo ir studijų centras (V. Putvinskio g. 23-104) Бясплатнае
26 мая ў Каўнасе пройдзе прэзентацыя беларускага перакладу кнігі «Беларусы ў Літоўскай Рэспубліцы (1918-1940)» з удзелам яе аўтара Томаша Блашчака.

Хто аўтар?

Томаш Блашчак — доктар гісторыі, выкладае ва ўніверсітэце Вітаўта Вялікага ў Каўнасе, спецыялізуецца на даследаванні гісторыі нацыянальных рухаў ва Ўсходняй і Цэнтральнай Еўропе ў XX ст. Аўтар трох манаграфій і некалькіх дзясяткаў артыкулаў па гэтай тэматыцы...

Пра што гэтая кніга?

— Пра грамадскую, палітычную, культурную і адукацыйную дзейнасць беларускай супольнасці ў Літве ў міжваенны час.
— Пра тое, як змянялася стаўленне беларускіх палітыкаў у пытанні Вільні і Віленшчыны у 1918-1939 г.
— Пра лідараў беларускай супольнасці ў Літве, у тым ліку Клаўдзія Дуж-Душэўскага.

У кнізе на аснове шырокага кола крыніц падрабязна даследуюцца беларуска-літоўскія адносіны як падчас барацьбы за стварэнне незалежнай Літвы і Беларусі, так і ў міжваенны перыяд, калі беларусы заставаліся бездзяржаўнай нацыяй, а літоўцам удалося адстаяць сваю дзяржаву. Шмат увагі прысвечана вайсковаму супрацоўніцтву Літвы і Беларускай Народнай Рэспублікі, а таксама кнігавыданню на беларускай мове ды грамадскаму жыццю беларусаў у міжваеннай Літве.




Вам можа быць цікава

Выстава «Барыс Аракчэеў. Да 100-годдзя з дня нараджэння мастака» ў Мінску

03.06.2026 17:00 - 06.07.2026 18:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Першая летняя Vulitsa Ezha ў Мінску

20.06.2026 12:00 - 21.06.2026 22:00 батанічны сад (вул. Сурганава, 2В)

:B: N: у Бельску Падляшскім

20.06.2026 (18:00 - 21:00) Дом культуры (3 Maja 2)

Купалле пад Тбілісі

20.06.2026 (18:00 - 21:00) (Асурэці)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ