Навошта ісці ў музей? Анлайн-размова з Мікітам Монічам

08.04.2024 18:30 - 20:00 анлайн Бясплатнае
 

У панядзелак, 8 красавіка, ініцыятыва Volnyja запрашае на анлайн-размову з мастацтвазнаўцам Мікітам Монічам.




Дата і час: 8 красавіка ў 18.30 (час СЕТ, гэта 19.30 па Мінску і Вільні)

Месца: Zoom



Гаворка пойдзе пра карысць культуры для працы і жыцця. 

Для аднаго чалавека спажыванне культурных прадуктаў з’яўляецца натуральнай часткай жыцця. А для іншага зусім незразумела, навошта хадзіць у музей ці ў тэатр. 

Спадар Мікіта прапануе ператварыць гэтае шырокае і даволі абстрактнае пытанне «навошта ісці ў музей?» у значна больш інструментальны «па што?». 

Якія простыя і карысныя навыкі можа даць рэгулярнае ўзаемадзеянне з мастацтвам? 

Расказваць спадар Мікіта абяцае з ілюстрацыямі, прыкладамі і, абавязкова, з гумарам. Таму што нішто так напэўна не забівае эфемерны цуд мастацтва, як звярыны ашчэр сур’ёзнасці ў падыходзе і залішняя напруга.


Мікіта Моніч — мастацтвазнаўца, экскурсавод і аўтар YouTube-канала «Около культуры». 


На сустрэчы можна прысутнічаць пад псеўданімам і без відэа/аўдыё для вашай бяспекі. 



Удзел бясплатны. Рэгіструйцеся па спасылцы.





Вам можа быць цікава

Выстава Валянціны Ляховіч “Успаміны” ў Віцебску

25.02.2026 09:00 - 12.04.2026 18:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Паказ фільма «Случай с пацаном» у Вільні

05.03.2026 (19:00 - 21:00) Zołak Micro Art Residence (Vytenio gatvė 50d)

Майстар-клас па ляльках "Птушка-радасць" у Гомелі (12+)

14.03.2026 (12:00 - 14:00) Філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ