Навукова-практычная канферэнцыя “Дударскі фэст”

музей Дудуткі Бясплатнае

Навукова-практычная канферэнцыя “Дударскі фэст”
Пад словам дуда маецца на ўвазе, не малая дудка ці жалейка, а беларускі традыцыйны і вельмі архаічны духавы музычны інструмент.

На тэрыторыі Беларусі дуда карысталася вялікай папулярнасцю і мела шэраг характэрных адрозненняў ад падобных інструментаў іншых краін.

На Беларусі вядомы дзве назвы гэтага інструмента: дуда і муцянка ці мацянка. Асноўнай рысай, якая дазволіць Вам адрозніць дуду ад іншых інструментаў, з’яўляецца наяўнасць скуранога меха (“пузыра”), які выраблялі са скуры жывёл (казы, цяляці, барсука ).

30 мая у музейным комплексе “Дудуткі” пройдзе навукова-практычная канферэнцыя “Дударскі фэст”. Прадстаўнікі гуртоў, творчасць якіх так ці інакш звязана з ужыткам дуды атрымаюць магчымасць абмяняцца тэарэтычным і практычным досведам.

Беларускія дудары розных пакаленняў паказалі, што дуда не толькі не загінула, але і актыўна развіваецца.

Музей “Дудуткі” заўсёды рады зноў прыняць у сябе беларускіх дудароў!

Нашых гасцей чакае не толькі навукова-практычная канферэнцыя, але і майстар-клас па народных танцах, выступленні музычных калеутываў, (Lity Taler, Стары Ольса, Pawa, Litvintrol), беларуская кухня, майстар-клас па ігры на дудзе.


Вам можа быць цікава

Квіз «Шуфлядка» ў Кракаве

09.06.2026 (19:00 - 21:00) Pub ToTu 15 (Władysława Reymonta 15)

Выстава «Шкло як жывапіс» у Мінску

10.06.2026 19:00 - 04.07.2026 19:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Куратарская экскурсія па музеі-дачы Васіля Быкава пад Мінскам

19.06.2026 (14:00 - 16:00) музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ