Лекцыі Мікіты Лаўрэцкага пра сучаснае кіно ў Вільні

21.10.2025 19:00 - 22:00 Zołak Micro Art Residence (Vytenio gatvė 50d) 10 еўра поўны, 5 еўра льготны

У аўторак, 21 кастрычніка, кінакрытык і рэжысёр Мікіта Лаўрэцкі распачынае ў Вільні цыкл лекцый пра сучаснае кіно.



❓ У якім моманце гісторыі кіно мы знаходзімся? 
❓ Гэта ўсё яшчэ маладое мастацтва ці ўжо састарэлае? 

Спадар Мікіта паспрабуе падвесці вынікі першай паловы 2020-х і прасачыць, што зараз адбываецца з сусветным кінематографам. 

Расклад лекцый такі:

21 кастрычніка - Генератыўныя нейрасеткі ў руках аўтараў: дрэннае ШІ-кіно супраць добрага ШІ-кіно

4 лістапада - Узвышаны хорар - апошні актуальны жанр у Галівудзе

18 лістапада - Ціктокі, стрымы і брэйнрот: чаму ўсё гэта таксама кіно

2 снежня - Лічбавы мадэрнізм: як піксельная камера змяніла кіно ў XXI стагоддзі

16 снежня - Амерыканскае індзі - самая надзённая плынь у кінематографе эпохі інтэрнэту

30 снежня - Фікшн, нонфікшн, аўтафікшн і кіно, якое не ўкладваецца ў гэтыя стандартныя катэгорыі

13 студзеня - Стрымінгавая рэвалюцыя: што агульнага ў серыялаў Netflix і філіпінскага арт-кіно

27 студзеня - Рэжысёры будучыні: успамінаем самых яркіх дэбютантаў 2020-х

10 лютага - Музычныя кліпы як сучасны кінаавангард

24 лютага - Майстар-клас па прадказанні «Оскара-2026»

10 сакавіка - Навошта патрэбныя і як уладкаваныя міжнародныя кінафестывалі сёння

Квіткі - 10 еўра поўны, 5 еўра льготны. Абанемент на ўсе 11 лекцый - 45 еўра. Набыць квіткі можна будзе на месцы.


Вам можа быць цікава

Выстава Вікторыі Ільіной у Гродна

03.12.2025 17:30 - 22.12.2025 20:30 Гарадзенская выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38)

MUV і Фёдар Жывалеўскі ва Уроцлаве

07.12.2025 (19:00 - 21:00) KLUB ALIVE (ul. Kolejowa 12)

Калякалядны Вольскі ва Уроцлаве

11.12.2025 (19:00 - 21:00) Клуб ALIVE (Kolejowa 12)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ