Нэтворкінг-пікнік для творцаў у Варшаве

16.07.2023 17:00 - 20:00 Парк Скарышэўскі Бясплатнае

У нядзелю, 16 ліпеня, Heartbreaking Performance запрашае прадстаўнікоў творчых прафесій на першую нэтворкінгавую сустрэчу.



Дата: 16 ліпеня

Час: 17.00 (час мясцовы)

Месца збору: пры галоўным уваходзе ў Парк Скарышэўскі (насупраць Ронда Вашынгтона), Варшава


Тэма — «Уласная моц і як яе знайсці ў прафесіі і жыцці».

 Эмігрантам творчых прафесій заўсёды цяжка ў незалежнасці ад абставінаў эміграцыі.

На сустрэчы, якую будзе фасілітаваць прафесійны коўч:

разгледзяць, што такое моц — у прафесіі і ня толькі, чаму ў некага яе больш, а часам можа падавацца, што некаму лягчэй і ад чаго гэта залежыць;

вы пачнеце ствараць свой профіль моцы з кнігі «Power: User’s guide»;

а пасля будзе адкрытая дыскусія, нефармальнае знаёмства і прыемны творчы нэтворкінг.


 Калі па нейкай прычыне вы сумняецеся ў сваёй належнасці да творчай прафесіі — абавязкова прыходзьце!

Захапіце пледзікі і неалкагольнае пітво!


Удзел бясплатны. Рэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава Юліі Качур «Тое, што замкнёна ўнутры, цісне на рэбры цішыні» ў Мінску

08.07.2026 19:00 - 20.08.2026 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Майстар-класы ў Мінску

08.07.2026 19:00 - 20.08.2026 20:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Піўная лекцыя ў Брэсце

19.08.2026 (19:00 - 21:00) ТЦ «Микс» (бар «Люстра») (вул. 28 Ліепня, 37А)

Карнавал весялосці ў Воранаве

22.08.2026 (12:00 - 16:00) Гарадскі парк (летняя эстрада)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ