«No hate, just quiz» у Вільні

05.06.2025 19:00 - 21:00 ------------ Бясплатнае



У чацвер, 5 чэрвеня, суполка «Іншыя» ладзіць у Вільні квіз па тэмах недыскрымінацыі, роўнасці і інклюзіі «No hate, just quiz»





А ці ведаеце вы, чаго няма ў дыснееўскіх прынцэс, бо гэта занадта дорага маляваць? І калі б гэта было, то ў русалачкі іх было б у два разы менш? ‍ Калі вы здагадаліся, што гэта, да адказу — то квіз менавіта для вас! 

Прапануюць:
 

  • Адгадваць гер_аінь фільмаў і серыялаў (ад Гары Потэра да Сімпсанаў) 
  •  Здзіўляцца фактам пра вынаходні_ц і пісьменні_ц 
  •  Даведвацца пра тых, хто змянялі свет сваёй смеласцю 
  •  Разгадваць візуальныя загадкі і рэбусы 
  •  Атрымліваць задавальненне ад разгадвання 
  •  Абмяркоўваць тэмы недыскрымінацыі і роўнасці ў цікавым фармаце 


Не хвалюйцеся, калі вы не арыентуецеся па тэмах роўнасці — квіз зрабілі так, каб усе маглі бліснуць розумам! 

Збірайце каманду не больш за 5 чалавек! Калі няма каманды — рэгіструйцеся індывідуальна, вам падбяруць каманду на месцы. 

 Пераможцы атрымаюць мерч ад «ІншыЯ». 


Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы. 





Вам можа быць цікава

Выстава Антона Цыбізава «Prima Manus» у Мінску

05.05.2025 19:00 - 05.06.2025 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Вечар сучаснай эксперыментальнай музыкі «Пульс-Электраакустыка» ў Мінску

08.06.2025 (19:00 - 21:00) прастора «Манахром» (вул. Кастрычніцкая, 16/3 (2 паверх))

Купалле ў Сіэтле

13.06.2025 12:00 - 15.06.2025 18:00 850 Camp Koinonia Lane Cle Elum

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ