Ноч музеяў: этнаэкамарафон «Жывая вада» ў Гомелі

21.05.2022 18:00 - 23:00 філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а) Бясплатнае


Філіял Веткаўскага музея ў Гомелі сустракае ноч музеяў этнаэкамарафонам «Жывая вада» 21 траўня.



Дата: 21 траўня

Час: з 18.00

Месца: філіял Веткаўскага музея, пл. Леніна, 4а, Гомель


З 18:00 да глыбокага вечара можна наведаць чатыры выставы з суправаджэннем куратараў і лектараў:

«Разьбяр. Ад ідэі да ўвасаблення»;

«Жывая вада. Культ крыніц у традыцыйнай культуры»;

«Беспапоўцы. Этна-, ІканаГРАФІЯ»;

«Лёс бабіцкага лесу».


Для прыхільнікаў традыцыйнага ткацтва будзе дзейнічаць зала «Жывое рамяство» з майстар-класамі па ткацтву і магчымасцю далучыцца да таямнічай ткацкай справы.


Канцэртная пляцоўка пазнаёміць наведвальнікаў з традыцыйным абрадавым спевам Гомельскай зямлі: фальклорныя калектывы Ельскага, Кармянскага, Чачэрскага, Гомельскага і Веткаўскага раёнаў падзеляцца сваімі велічнымі спевамі.


А моладзевы калектыў Гомельскага каледжа мастацтваў імя Н. Сакалоўскага падтрымае архаічную традыцыю і загучыць па новаму, а таксама паспрабуе навучыць майстэрству валодання традыцыйным голасам усіх жадаючых.


Дзіцячая пляцоўка будзе балаваць казкамі, байкамі, майстар-класамі і светам райскіх колераў традыцыйнай вышыўкі, выцінанкі і маляванкі.


Сакрэтамі свайго майстэрства падчас майстар-класаў падзеляцца разьбяры, ганчары, вышывальніцы, вязальніцы і іншыя «ўмелыя ручкі».


Разабрацца ў нюансах сучаснай экалогіі воднай прасторы дапаможа арганізацыя АСДЭМА.


Мастком паміж архаічнай традыцыяй і сучаснай моладдзю стануць выступ гомельскага гурта «БіФолк» і вясёлыя рытмы этна-дыскатэкі «Водна дбайна».


Уваход вольны (вітаюцца данаты).




Вам можа быць цікава

Выстава «НІВА | Фотаздымкі» ў Беластоку

30.01.2026 18:00 - 26.04.2026 19:00 Ратуша (Rynek Kościuszki, 10)

Велікодны майстар-клас па валенні ў Мінску

01.04.2026 (18:30 - 21:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

TEDxUlicaMińska ў Варшаве

18.04.2026 (12:00 - 14:00) B’Fort (Racławicka 99/будынак 07)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ