НОЧ МУЗЕЯЎ У МІНСКУ: НЭП у Музеі Броўкі

20.05.2023 18:00 - 23:00 музей Петруся Броўкі (вул. К.Маркса, 30) 5 рублёў

У музеі Петруся Броўкі — праграма «Рытмы».




Дата: 20 траўня

Час: з 18.00 да 23.00

Месца: музей Петруся Броўкі, вул. К.Маркса, 30, Мінск

1920-я... Эпоха НЭПа, эпоха беларусізацыі, эпоха першых літаратурных арганізацый, росквіту паэзіі і агульнага культурнага ўздыму. Час, які прывёў не толькі Беларусь, але і ўвесь свет да эстэтыкі эклектызму: мадэрна і традыцыі, дэкадансу і росквіту, раскошы і беднасці, містыкі і навукі, мар і расчараванняў, бурапеннасці і стрыманасці, стылю і простасці.

Апранайцеся адпаведна! Дрэс-код — дваццатыя! (пажадана)

ПРАГРАМА:

18:00 Лекцыя Віктара Жыбуля «ТАВІЗ: па слядах легендарнага літаб’яднання»

19:00 Лекцыя Аляксандра Гужалоўскага «Трансфармацыя сямейна-шлюбных адносін у БССР у 1920-я гады»

20:00 — Майстар-клас па факстроце ад танцавальна-спартыўнага клуба «Факстрот».

 22:00 «Люблю...» — тэатралізаваная чытка вершаў Маякоўскага

Яшчэ абяцаюць майстар-клас па стварэнні бытавога плакату «Рэклам-каструктар»

На майстар-класе вы зможаце стварыць свой плакат на бытавую тэму, пабачыць і паспрабаваць розныя тэхнікі яго выканання: калаж, лінагравюра, фотадрук. Таксама пачуць пра з’яўленне, развіццё і культурны ўплыў плакатнага мастацтва, пра тое, якім чынам Маякоўскі паўплываў на з’яўленне савецкай рэкламы, пры чым тут Малевіч да асобнага шляху беларускага плаката, як з дапамогай лінолеуму друкаваць і што агульнага ў сучасных коміксаў і плакатаў 1910–1920-х гадоў.

Будзе і варажба на картах Таро, і настолка «Дэлегацкі з’езд». А таксама музыка і кіно эпохі, перформансы, разыгранка «Квітка ўдачы» і многае іншае!

Квіток — 5 рублёў.




Вам можа быць цікава

Выстава Анастасіі Мясніковай «Доўгая ноч» у Празе

24.04.2025 19:00 - 15.05.2025 22:00 кватэрная галерэя «Vítězná 15» (Vítězná 419/15)

Хакатон HackTheLibrary ў Гданьску

09.05.2025 09:00 - 10.05.2025 15:00 Fundacja RC (вул. Wita Stwosza 23)

Канцэрт Ільі Шынкарэнкі ў Мінску

17.05.2025 (20:00 - 22:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ