НОЧ МУЗЕЯЎ У МІНСКУ: У музеі Багдановіча — імпрэза «Самі з вусамі»

20.05.2023 - 21.05.2023 17:00 - 02:00 музей Багдановіча (вул. М.Багдановіча, д. 7а) 10 рублёў

20 траўня ў музеі Максіма Багдановіча — праграма «Самі з вусамі».



Дата: 20 траўня

Час: з 17.00 да 02.00

Месца: музей Багдановіча, вул. М.Багдановіча, д. 7а, Мінск


Выставачная зала:

17.00 экскурсія «Малюнкі і вершы» з праглядам анімацыйнага фільма і «стварэннем мультфільма» сваімі рукамі;

18.00 літаратурны квіз «Хто мы такія?» (запіс: +37529 1017147 або на месцы);

20.00 спаборніцтвы па адгадванні беларускіх загадак, веданні цікавых слоўцаў і «літаратурным кракадзіле» «Шуфлядка»;

21.30 перформанс ад мастачкі Святланы Верабей «Мастацкі custom»;

22.30 Канцэрт Міхала Бараноўскага на вершы Караткевіча, Багдановіча, Наўроцкага;

 00.00 паказ рэстаўраванай кінастужкі «Горад майстроў»

Таксама будзе батлейка, квэсты па экспазіцыях і нават майстар-клас па вырабе з гліны сувенірнага медаля «Максім Багдановіч». І фотазона з вусамі!

Квіткі — 10 рублёў, на імпрэзы, што ідуць да 17.30 і пасля паўночы — 5 рублёў, а калі жадаеце наведаць запар музей Багдановіча і музей гісторыі беларускай літаратуры, то агульны квіток — 15 рублёў.





Вам можа быць цікава

Выстава «Ад роднае зямлі...» у Мінску

08.07.2026 18:00 - 30.08.2026 18:00 мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Імпрэза «Лавандавыя мроі» ў Мінску

14.07.2026 (18:00 - 20:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Квіз «Шуфлядка» ва Уроцлаве

15.07.2026 (19:00 - 21:00) Pierre Dollé (ul. Wąska 5/LU1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ