Ноч музеяў у палацы мастацтваў у Мінску

18.05.2024 - 19.05.2024 20:00 - 02:00 палац мастацтва (вул. Казлова, 3) ад 15 рублёў
 

У суботу, 18 траўня, у палацы мастацтваў — Ноч музеяў.






Дата: 18 траўня

Час: з 20.00 да 2.00

Месца: палац мастацтва, вул. Казлова, 3, Мінск 



Падрыхтавалі лекцыі, сустрэчы з мастакамі, майстар-класы, медытацыі, ёга-практыку і цёплую атмасферу. 

Адным з галоўных прыцягненняў стане праект Ганны Кохан «XYZ», прысвечаны кампутарным гульням трох пакаленняў і зменам успрымання культуры, паводзін, мысленні, звычак, інавацый, тэхналогій, дызайну і моды. 

Для тых, хто жадае самастойна паспрабаваць свае мастацкія здольнасці, прапануюцца майстар-класы ад мастакоў. 

Напрыклад, майстар-клас ад Андрэя Церахава «Піксель-арт» ці майстар-клас па лінагравюры з Марынай Анішчык «Insomnia». Таксама будуць творчыя майстар-класы па жывапісе, калажы, мініяцюры і іншых напрамках мастацтва. 


У галерэі «Арт-Беларусь» пройдуць сустрэчы з мастакамі Фёдарам Шурмелёвым і Аляксандрам Шаппо, а таксама канцэптуальная гульня з Ігарам Нікалаенкам, якая паглыбіць гледачоў у рэфлексію і дакументацыю сваіх уражанняў. 



Квіткі — 15 рублёў пры куплі да канца дня 17 траўня, 20 рублёў ў дзень імпрэзы.






Вам можа быць цікава

Канцэрт хору NAVOKAL у Вільні

15.02.2026 (13:15 - 15:00) касцёл св. Барталамея (Užupio g. 17A)

Стэндап-гутаркі з Лявонам Вольскім у Варшаве

27.02.2026 (19:00 - 21:00) Беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Выстава “Беларуская ваза” ў Мінску

24.12.2026 11:00 - 01.03.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. К. Маркса, 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ