Ноч музеяў з арт-праектам «Revolution» у Варшаве

18.05.2024 18:00 - 23:34 Галерэя Przeciąg (ul. Klaudyny 32) Бясплатнае


У суботу, 18 траўня, арт-праект «Revolution» запрашае на Ноч музеяў у межах выставы «Suitcase».






Дата: 18 траўня

Час: з 18.00 да 00.00 (час мясцовы)

Месца: Галерэя Przeciąg, ul. Klaudyny 32, Варшава



 Вас чакаюць у прасторы, дзе творы мастацтва будуць ствараць запрошаныя мастакі на вачах у гледачоў. Кожны мастак па чарзе створыць сваю работу на тэму «Дом». 

Усе творы будуць размешчаны на сценах прасторы.


Удзел бяруць: 

18.00 — 19.30 — праект «Этыка» (вышыванка) 19.30 — 21.00 — Я Ліссіцкі 21.00 — 22.30 — Злата Лебедзь 22.30 — 00.00 — Дзіна Лявонава 



Паралельна з галоўнай падзеяй будзе праходзіць невялічкая літаратурная імпрэза «Прытомні» з удзелам маладых пісьменнікаў і паэтаў, якія прачытаюць па адным са сваіх твораў (таксама так ці інакш звязаных з дадзенай тэмай). 

Літаратурная імпрэза пройдзе на вуліцы, у скверыку побач з галерэяй. Спецыяльна для гэтага пабудуюць невялікі намёт (які будзе складацца з вопраткі, якую бежанцы бралі з сабой, пакідаючы краіну), а выступоўцы будуць падсвечваць свае твары маленькім ліхтарыкам, каб стварыць адпаведную тэатральную атмасферу. 

Будзе таксама адкрыта невялікая зала, дзе на стале будуць раскладзены невялікія аркушы фармату А3 і матэрыялы для малявання. 


Кожны зможа намаляваць акно, якое асацыюецца ў яго з домам (у акне можа быць кветка / жывёла / святло / чалавек). Кожную працу таксама вывесяць на сцяне, пабудаваўшы з вокнаў домік. Усё гэта будзе зроблена з дапамогай і пад наглядам One Coffee — One Sketch Warszawa! (19.00 — 21.30). 



Уваход — па квітку ў галерэю.





Вам можа быць цікава

Імпрэза "Калядкі-калядачкі" ў Мінску

17.01.2026 (16:00 - 18:00) музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Антон Анішчанка ў Варшаве

22.01.2026 (20:00 - 21:00) Klubojadalnia Mlodsza Siostra (ulica Dobra 20)

Народзіны Вожыка "Сорак без аднаго" ў Батумі

23.01.2026 (20:39 - 22:39) аКсяродак (Клдзіашвілі 32)

Калядны баль на сядзібе Агінскага ў Залессі

24.01.2026 (17:00 - 22:00) музей-сядзіба М. К. Агінскага

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ