«Ноч музеяў – 2015» у Маладзечне

15.05.2015 18:00 - 22:00 Мінскі абласны краязнаўчы музей (г. Маладзечна, вул. Партызанская, 3) Бясплатнае

Культурна-асветніцкая акцыя «Ноч музеяў – 2015» пройдзе ў Мінскім абласным краязнаўчым музеі 15 траўня.

18.00-20.00

Культурна-адукацыйная праграма “Не згасае памяці свечка», прысвечаная 70-годдзю Вялікай Перамогі:

– Літаратурна-музычная кампазіцыя;
– Знаёмства з выставай «Навечна ў памяці народнай”;
– Прагляд кінахронікі ваенных гадоў;
– Віктарыны, прызы пераможцам.

20.00-22.00

Культурна-адукацыйная праграма “Вяртанне да вытокаў»:

– Знаёмства з рарытэтнымі музейнымі прадметамі ў пастаяннай экспазіцыі музея «Гісторыя Міншчыны ад старажытных часоў да пачатку XX стагоддзя»;
– Урачыстая прэзентацыя кунтушовых паясоў, вырабленых у XVIII стагоддзі на Слуцкай і Ліёнскай мануфактурах (са збораў Мінскага абласнога краязнаўчага музея, Слуцкага краязнаўчага музея, Музея старажытнабеларускай культуры Нацыянальнай акадэміі навук);
– Віктарыны, прызы пераможцам.

Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта artmuseum.by

kraj.by

 


Вам можа быць цікава

Выстава «Гукі роднай зямлі: беларускія народныя інструменты» ў Віцебску

30.06.2026 15:00 - 10.08.2026 18:00 Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці (вул. Леніна, 35А)

Пляжны канцэрт Юры Стыльскага ў Гданьску

25.07.2026 (19:00 - 21:00) Клубны шацёр «Damora» (NCZ Stogi)

Майстар-клас па відзіках на лецішчы Быкава ў Ждановічах (6+)

26.07.2026 (14:00 - 16:00) Музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ