Драўляная сцяна XVI стагоддзя — археолагі пахваліліся новымі знаходкамі ў Карэліцкім раёне

На раскопках у Карэліцкім раёне выявілі ўчастак са слядамі абарончай драўлянай сцяны гарадзішча XVI стагоддзя і згарэлымі бярвёнамі, піша hrodna.life са спасылкай на тэлеграм-канал Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

Znachodki ŭ «Zamku Kmity» Знаходкі ў «Замку Кміты». Фота: Інстытут гісторыі НАН Беларусі

Навукоўцы вывучылі раней невядомыя канструктыўныя асаблівасці сцяны. Яна ўяўляла сабой два шэрагі ўкапаных вертыкальных слупоў на адлегласці 1,2 м адзін ад аднаго, паміж якімі закладваліся ў пазу (без зазораў) бервяна.

Znachodki ŭ «Zamku Kmity»Знаходкі ў «Замку Кміты». Фота: Інстытут гісторыі НАН Беларусі

Археолагі і валанцёры працягваюць даследаваць «Замак Кміты» XVI стагоддзя — гарадзішча Беразавец каля гарадскога пасёлка Карэлічы Гродзенскай вобласці. Падчас папярэдніх раскопак знойдзены ўязная брама і мост на замак. Тэрыторыяй займаецца экспедыцыя Інстытута гісторыі НАН Беларусі пад навуковым кіраўніцтвам Наталлі Пачобут і Леаніда Калядзінскага.

Znachodki ŭ «Zamku Kmity»
Знаходкі ў «Замку Кміты». Фота: Інстытут гісторыі НАН Беларусі

Замак Кміты — гэта ўмоўная назва археалагічнага помніка XVI-XVII стагоддзяў і, размешчанага недалёка ад вёскі Беразавец у Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці. Лічыцца, што на гарадзішчы некалькі стагоддзяў таму размяшчаўся замак князя Кміты. Раней падчас раскопак тут знаходзілі ўнікальныя печкавыя кафлі.