Ноч музеяў: “Ноч. Ліхтар. Траецкае. Музей” у Музеі гісторыі беларускай літаратуры

20.05.2017 18:00 - 18:00 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13) Бясплатнае

Акцыю “Ноч музеяў” чакаюць як музейшчыкі, так і наведвальнікі. Яна авеяна таямніцаю, незвычайнымі сустрэчамі, яскравымі ўражаннямі, нечаканымі адкрыццямі. Спадзяемся, што з усім гэтым Вы сустрэнецеся, наведаўшы мерапрыемства “Ноч. Ліхтар. Траецкае. Музей”, якое распачнецца чароўнымі гукамі флейты а 18 гадзіне 20 мая 2017 года ў “Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры”.

Святло начнога ліхтара адкрые Вам “Залатую раніцу беларускага Адраджэння”, прыгажосць літаратурных краявідаў Беларусі, таямніцу экслібрысаў вядомых дзеячаў краіны, а таксама малавядомыя таленты Міхаіла Лермантава. У залах музея можна будзе пачуць чароўны голас Таццяны Грыневіч, адчуць сябе ўдзельнікам балю ХІХ стагоддзя разам
з “La Camargo” і вярнуцца ў ХХІ стагоддзе разам з гуртом “Скрыжалі”. Акрамя таго ў Вас будзе магчымасць пагуляць у беларускія настольныя гульні і пабываць на прэзентацыі новага віду гульні ў шахматы “ЛітШах”, а таксама згуляць партыю па-крапівінску. На працягу ўсёй Ночы Вы зможаце адчуць сябе сапраўдным шукальнікам скарбаў Францішка Скарыны ў квэсце “500”.

Падрабязна азнаёміцца з праграмай можнае на сайце музея bellitmuseum.by і ў суполках у сацыяльных сетках.


Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Канцэрт-спектакль «Марк Шагал. Сусвет кахання» ў Мінску (6+)

21.10.2026 (19:00 - 21:00) Моладзевы тэатр эстрады (вул. Маскоўская, 18а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ