Спектакль "Расстраляныя" ў Гданьску (14+)

29.10.2025 19:00 - 21:00 Шэкспіраўскі тэатр (ul. Wojciecha Bogusławskiego 1) 70 zł

29 кастрычніка (гэта будзе серада) у Гданьску граюць спектакль "Расстраляныя".


"Расстраляныя" - гэта гісторыя пра творцаў, якія сталі ахвярамі сталінскіх рэпрэсій.

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Мінску былі забітыя 132 прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі, у тым ліку вядомыя літаратурныя дзеячы.

Дзеянне адбываецца ў межах "Чорнай ночы", але п'еса расказвае значна больш: пра жыццё, пражытае ў цені гвалту, пра каханне і веру, радасць і расчараванне, і пра механізм рэпрэсій, водгалас якога адгукаецца і сёння. 

Вершы больш чым дзясятка паэтаў розных пакаленняў былі пакладзены на музыку і рэзануюць у сучасных аранжыроўках. 

Яны пераплятаюцца з дакументальнымі сведчаннямі і ўспамінамі, ствараючы напружаную гісторыю пра тое, як паэзія можа перажыць нават смерць сваіх аўтараў.

Спектакль ідзе на беларускай і польскай мовах з субтытрамі.

Працягласць - 90 хвілін.

Рэжысёрка - Жэня Давідзенка

У ролях:

Міхал Кавальскі
Наталля Бібікава
Анджэй Бібікаў
Лізавета Мілінцэвіч
Анджэй Скуніцкі
Вольга Гаховіч
Марыя Пінчук
Любоў Цыдзіла
Жэня Давыдзенка

Квіткі коштам 70 злотых можна набыць у касе Шэкспіраўскага тэатра ці па спасылцы. 

Частка сродкаў ад продажу квіткоў пойдзе на дапамогу палітвязням у Беларусі.


Вам можа быць цікава

Выстава Віктара Мікіты «Аб сваім» у Магілёве

28.08.2026 15:00 - 17.09.2026 19:00 Мастацкi музей (вул. Міронава, 33)

Лекцыя «Фенаменальныя жанчыны нашай гісторыі» ў Мінску

10.09.2026 (20:00 - 22:00) музей «Краіна міні» (пр-т Незалежнасці, 25)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ