“Ноч музеяў” з Адамам Глобусам і кнігарняй ЛогвінаЎ

21.05.2016 22:00 - 23:00 насупраць уваходу ў кнігарню “Веды” (вул. К. Маркса, 36) Бясплатнае

“Ноч музеяў” з Адамам Глобусам і кнігарняй логвінаЎ

Адам Глобус з ліхтаром у руках пакажа дом, дзе жыў Уладзімір Караткевіч,  дзе працаваў Міхась Стральцоў, дзе выпіваў Анатоль Сыс, дзе стаяў помнік Максіму Горкаму, дзе быў будынак Саюза беларускіх пісьменнікаў. Завершыцца экскурсія ля “Нулявога кніжнага кіламетра” на ганку кнігарні “логвінаЎ”. Пасля экскурсіі адбудзецца прэзентацыя  кнігі ўспамінаў “Зваротная перспектыва”.

Адам Глобус Зваротная перспектыва 2016

Літаратурны пунш – кожнаму экскурсанту.

Пачатак экскурсіі а 10 вечара, сустракаемся насупраць уваходу  ў кнігарню “Веды” (Маркса, 36)

Пачатак прэзентацыі аб 11 вечара у кнігарні логвінаЎ (Незалежнасці 37а)


Вам можа быць цікава

Выстава «Зачараванне батыку» ў Брэсце

02.09.2026 16:00 - 11.10.2026 17:00 «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» (вул. Леніна, 39)

Канцэрт «Шэдэўры сусветнай арганнай музыкі» ў Гродне

12.09.2026 (19:00 - 21:00) Лютэранская царква св. Іаана (вул. Акадэмічная 7А)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ