Ноч паэтаў у Варшаве

29.10.2025 20:00 - 23:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11) Бясплатна

У сераду, 29 кастрычніка, у Музеі Вольнай Беларусі ладзяць паэтычную сустрэчу "Ноч (не)расстраляных паэтаў".



Ноч (не)расстраляных паэтаў – адна з трагічных падзей у гісторыі беларускай культуры, якая адбылася ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў мінскай турме НКУС (цяпер вядомай як “Амерыканка”) і ў наваколлі Курапат. 

У тую ноч былі расстраляныя дзясяткі дзеячаў культуры, навукі і літаратуры – цвет беларускай інтэлігенцыі.

Сёлета ўзгадаюць не толькі імёны беларусаў, закатаваных сталінскім рэжымам у 1937-м. Сустрэчу прысвяцяць беларускім палітвязням, якія сёння пакутуюць за кратамі. 

Станьма ж іх голосам на гэты вечар і дапаможам распавесці пра сваі пачуцці, пра свае турботы, пра свой боль. 

Вядучыя - паэтка Дзіяна Балыка і актор Ігар Сігоў. 

Другая частка сустрэчы – вольны мікрафон, магчымасць для кожнага і кожнай выйсці на сцэну і прачытаць свае вершы пра Беларусь, любоў, каханне, волю. 

Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Імпрэза да 100-годдзя з дня нараджэння Янкі Запрудніка ў Саўт-Рыверы

09.08.2026 (12:00 - 14:00) Царква Св. Еўфрасінні Полацкай (284 Whitehead Ave)

Diafilm live ў Сопаце (10+)

15.08.2026 (19:00 - 20:30) Teatr BOTO (Bohaterów Monte Cassino 54B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ