Diafilm live ў Сопаце (10+)

15.08.2026 19:00 - 20:30 Teatr BOTO (Bohaterów Monte Cassino 54B) 85,20
15 жніўня, у суботу, у Труймяста завітвае праект «Diafilm live» з летнім паказам дыяфільмаў.

Цёплы летні вечар, вялікі экран, святло праектара, пах мора і незвычайныя гісторыі дыяфільмаў — гучыць як ідэальны план для жнівеньскага вечара.

Запрашаюць разам глядзець казкі, смяяцца, расчульвацца, слухаць, спяваць і размаўляць.

«Diafilm live» — гэта музычна-тэатральны праект, які ажыўляе класічныя дыяфільмы. Стужкі з субтытрамі праецыруюцца на вялікі экран, а акцёры і музыкі ствараюць іх жывыя інтэрпрэтацыі праз аповед і жывую музыку.

У праграме — аўтарскія і народныя казкі з папярэдніх паказаў, дыяфільмы, натхнёныя творамі сучасных беларускіх аўтараў, і прэм’еры новых сюжэтаў.

Працягласць — 60–70 хвілін.

Мова паказа — беларуская.

Квіткі коштам ад 85,20 злотых бярыце ў касе тэатра альбо па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава «FONART FEST: футбол як мастацтва» ў Мінску (3+)

15.07.2026 10:00 - 06.09.2026 17:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Квэст «Таямніцы экспазіцый» у Мінску

23.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

MARA FEST у Сопаце

12.09.2026 (15:00 - 23:00) Scena Tarasy (Aquapark Sopot)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ