Ноч соў у нацпарку «Прыпяцкі»

01.03.2025 - 02.03.2025 12:00 - 12:00 турбаза «Хлупінская буда» 165 рублёў

 

1 і 2 сакавіка ў нацпарку «Прыпяцкі» — Ноч соў!






Вас чакае:
 

Інтэрактыўная стэндап-лекцыя «Крылы, ногі, а галоўнае — хвост!»

З гумарам паглыбіцеся у свет соў. Так весела пра соў яшчэ ніхто не расказваў.
 
Пошук савінага гнязда ў квэсты «Пралятаючы над гняздом совушкі»
 
Пагукаеце вясну ля масленічнага вогнішча і спаліце пудзіла Масленіцы
 
На сытнай вячэры пачастуецеся верашчакай з клёцкамі і наліснікамі з тварагом

Поўны новых уражанняў шпацыр па начным лесе ў пошуках соў.

Будзеце слухаць начны лес.

Пачатак сакавіка — месяц кахання ва ўладаннях матухны прыроды, і вы зможаце пачуць шлюбныя заклікі сов, а магчыма, бонусам, яшчэ і шлюбныя крыкі рысі, выццё ваўкоў.

Магчыма, вам нават пашанцуе ўбачыць соў у святле ліхтарыкаў. Можа так здарыцца, што ноч соў стане яшчэ і ноччу рысі і ваўкоў. Усяго пройдуць 5-6 км і будуць гуляць да поўначы.

 Стварэнне цёплага памятнага сувеніра ўласнымі рукамі на творчым майстар-класе «Совушка»

 Прагулка па экасцежцы каля турыстычнай базы, па поймавых дубровах і пракат ровараў у вольны час (самастойна, у кошт не ўключана)


Кошт — 165 рублёў.

У кошт уваходзіць:

 

  • пражыванне на турбазе «Хлупінская Буда»
  •  харчаванне (абед, вячэра, сняданак)
  •  экскурсія па начным лесе
  •  суправаджэнне гідам па дзікай прыродзе
  •  забаўляльная праграма ў масленічнага вогнішча
  •  квэст
  •  лекцыя
  •  майстар-клас з памятным сувенірам
  •  памятная паштоўка



Па запіс і з пытаннечкамі звяртайцеся па нумарах + 375 33 918 07 33; +375 29 125 00 95 альбо праз інстаграм Нацпарку.



Вам можа быць цікава

Анлайн-канцэрт "Naviband"

16.10.2025 (20:00 - 19:00) ------------

Гутаркі пра белліт у Варшаве

17.10.2025 (19:30 - 21:00) бібліятэка МДМ (Marszałkowska 55/73)

Пакроўскія вячоркі ў Лондане

18.10.2025 (16:00 - 21:00) Скарынаўская бібліятэка (37 Holden Road)

Palina ў Рызе

01.11.2025 (19:00 - 22:00) Laska V21 (Vagonu iela 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ