Офлайнавае ток-шоў “Патэнцыял малых гарадоў для развіцця рэгіянальнага турызму”

26.11.2013 18:00 - 21:00 клуб-бар “Ягуар” (вул. Батава, 1) Бясплатнае

Офлайнавае ток-шоў з адзначанай тэмай адбудзецца 26 лістапада ў Светлагорску ў межах межах грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Чым Светлагорск можа прывабіць замежных, айчынных турыстаў і нават суседзяў па рэгіёну? Які турызм магчыма і трэба развіваць гораду? Як можна выкарыстаць “падвойнае дно” сімволікі і гісорыкі горада для турыстычнага пазіцыянавання горада?  Што сабой уяўляе турыстычная інфраструктура Светлагорска, у якім накірунку варта яе развіваць? – гэтыя і не толькі пытанні будуць у цэнтры грамадскай увагі.

У размове прымуць удзел прадстаўнікі гісторыка-краязнаўчай супольнасці, культурніцкія дзеячы. І канешне, запрашаюцца ўсе зацікаўленыя ў раскрыцці турыстычнага патэнцыялу Светлагорску!

Месца правядзення: клуб-бар “Ягуар”, вул. Батава, 1. Час пачатку: 18:00


Вам можа быць цікава

Выстава выцінанак Кацярыны Масэ ў Мінску

21.11.2025 18:30 - 29.01.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава Кірыла Міхаленкі «Petroleum» у Мінску

17.12.2025 17:00 - 01.02.2026 19:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Літаратурнае чаяванне ў Мінску

23.12.2025 (18:00 - 19:00) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Мужчынскі хор "Унія" ў Беластоку

26.12.2025 (14:00 - 15:00) Aula Magna Палаца Браніцкіх (ul. Jana Kilińskiego 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ