Дыскусія "Пасля мяжы: жанчыны паміж стратай і сілай" ў Варшаве

13.03.2026 15:00 - 16:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11) Бясплатна

У пятніцу, 13 сакавіка, у Музеі Вольнай Беларусі ў межах выставы “Кропка ўваходу: справа жанчын" адбудзецца дыскусія "Пасля мяжы: жанчыны паміж стратай і сілай".


Гэта будзе шчырая размова пра досвед эміграцыі беларускіх жанчын - пра ўразлівасць, страты і салідарнасць.

Што адбываецца пасля таго, як жанчына вымушана пакінуць радзіму?

Пагавораць пра бар’еры, з якімі сутыкаюцца жанчыны ў эміграцыі: юрыдычную няпэўнасць, эканамічную ўразлівасць, мацярынства ў ізаляцыі, траўмы пасля турмы, страты прафесіі і статусу, моўны бар’ер, рызыку сацыяльнай маргіналізацыі.

Але гэта будзе таксама размова пра сілу - пра новыя формы салідарнасці, пра пераасэнсаванне сябе і пра тое, як жанчыны знаходзяць свой голас і падтрымку ў новым месцы.

Да размовы далучацца прадстаўніцы польскіх жаночых арганізацый і падзеляцца практычнай інфармацыяй пра праграмы падтрымкі для жанчын-мігрантак.

Мадэратарка дыскусіі - Алана Гебрэмарыям, грамадска-палітычная дзяячка, былая палітзняволеная і суарганізатарка Аб’яднання жанчын-палітзняволеных "Побач".

Перад дыскусіяй Музей Вольнай Беларусі прэзентуе сваю фондавую выставу "Кропка ўваходу: справа жанчын" - праект пра жаночы досвед супраціву, пра свабоду і пра цану, якую жанчыны плацяць за права быць суб’ектнымі ў аўтарытарнай сістэме.

Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Выстава «Крокі часу. Памятныя мясціны Максіма Багдановіча» ў Мінску

02.04.2026 12:00 - 30.04.2026 18:00 Музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Сустрэча з Настай Кудасавай у Вільні

24.04.2026 (18:00 - 20:00) Віленскі беларускі музэй імя Івана Луцкевіча (Vilniaus g. 20)

Ян Яраш і Міхаіл Радунскі ў Варшаве

26.04.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ