Опера Станiслава Манюшкi “Verbum Nobile”

10.11.2014 19:00 - 22:00 Палац культуры Прафсаюзаў (пр. Незалежнасці, 25) Бясплатнае

10 лістапада ў Палацы культуры прафсаюзаў Музычны Дом «Класіка» і Камерны музычны тэатр “Галерэя” да 195 год са дня нараджэння знакамітага беларускага кампазітара Станіслава Манюшкі прадстаўляюць лірыка-камедыйную оперу «Verbum Nobile» («Слова гонару»).

Першы прэм’ерны спектакль з поспехам адбыўся ў маі 2013 года.

У беларускай шляхты колісь быў звычай – заключаць дамову пра будучае вяселле сваіх дзяцей. Такая дамова замацоўвалася Verbum Nobile — словам гонару двараніна. Так адбылося і ў камедыі Станіслава Манюшкі. Малады шляхціч Станіслаў, стаўшы ахвярай няшчаснага выпадку, знайшоў прытулак у памешчыка Лагоды. За хворым даглядала дачка памешчыка Зося. Маладыя людзі закахаліся, але шлюб іх немагчымы, бо бацька даў слова гонару выдаць дачку замуж за сына свайго прыяцеля…
Чым скончылася гiсторыя – можна здагадацца, але на свае вочы пабачыць і пачуць вы зможаце пад час наведвання самаго спектакля.

Выканаўцы вядучых партый: Анастасія Храпіцкая, Арцём Хамiчонак, Сяргей Кiлеса, Аляксандр Жукаў, Дзмiтрый Капiлаў.

Дырыжор – Уладзімір Авадок
Рэжысёр – Алена Медзякова
Хормайстар – Жанна Фiлiповiч


Вам можа быць цікава

Выстава «Беларусь. Культурны ландшафт» у Мінску

09.07.2026 10:00 - 25.08.2026 17:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

«Dranik Fest 2026» у Рэдмандзе

15.08.2026 (16:00 - 21:00) (21820 NE, 56th St)

Лекцыя пра Ігната Дамейку ў Мінску

26.08.2026 (19:00 - 21:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ