Па-беларуску прэзентуюць кнігу папулярных пісьменнікаў Жвалеўскага і Пастэрнак

25.10.2017 18:00 - 18:00 Кнігарня “Кніжная нара” (вул. Нёманская, 2) Уваход вольны

25 кастрычніка адбудзецца прэзентацыя кнігі “Гімназія №13” Андрэя Жвалеўскага і Яўгеніі Пастэрнак.

Раман-казка для падлеткаў “Гімназія № 13” упершыню выйшла ў 2010 годзе ў Маскве па-руску. Але гэта самы “беларускі” твор пісьменнікаў. Бо падзеі адбываюцца ў сучасным Мінску. І вобраз гімназіі спісаны са сталічнай навучальнай установы.

Вучні 7 класа трапляюць у неверагодную казачную гісторыю, у якой сутыкаюцца з міфічнымі істотамі. І каб вярнуцца ў рэальны свет, ім даводзіцца прыкласці шмат сіл – і не толькі фізічных.

Пасля пяці перавыданняў кнігі ў Расіі агульным накладам больш за 20 тысяч асобнікаў, нарэшце з’явілася і беларускае выданне. Пераклала раман-казку Раіса Баравікова.

Мы жывём у двухмоўнай краіне. Было б выдатна захаваць у сабе і ў сваіх дзецях магчымасць гаварыць і думаць на дзвюх мовах. А для гэтага нашы дзеці і падлеткі павінны чытаць па-беларуску. У нас багатая класічная літаратура, але нам вельмі не хапае актуальнай падлеткавай літаратуры на беларускай мове”, – тлумачыць ідэю з перакладам Яўгенія Пастэрнак.

“У нас ёсць мара: падрыхтаваць і выдаць пераклады на беларускую мову яшчэ шэраг твораў для падлеткаў”, – дадае Андрэй Жвалеўскі.

Андрэй Жвалеўскі і Яўгенія Пастэрнак – беларускія аўтары, якія пішуць на рускай мове. Іх кнігі – “Время всегда хорошее”, “52-е февраля”, “Я хочу в школу!”, “Пока я на краю”. Сёлета пісьменнікі сталі лаўрэтамі “Русской премии”, адной з самых прэстыжных у Расіі. Жывуць у Мінску.

25 кастрычніка, кнігарня “Кніжная нара” (вул. Нёманская, 2). Пачатак а 18.00. Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Дзяніс Дудзінскі ва Уроцлаве

18.01.2026 17:00 - 18.12.2026 18:00 Клуб Proza (Przejście Garncarskie 2)

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «Велікодныя матывы» ў Мінску

26.03.2026 15:00 - 19.04.2026 17:00 Галерэя «Цэнтр», мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

«Relikt» у Гданьску

05.04.2026 (20:00 - 22:00) Pub Torpeda (Zofii Nałkowskiej 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ