Сустрэча з Паўлам Севярынцам у Вільні

22.01.2026 18:00 - 19:00 Дом нацыянальных супольнасцей (Raugyklos, 25 (2 паверх)) Бясплатна

У чацвер, 22 студзеня, у Вільні адбудзецца сустрэча з палітыкам, грамадскім дзеячам, былым паллітвязнем Паўлам Севярынцам.


Месяц таму ён быў вызвалены з гарадзенскай турмы і прымусова дэпартаваны з Беларусі. Агулам за жыццё спадар Павел правёў у лукашэнкаўскай няволі больш за 11 гадоў.

Апошнія 5,5 гадоў Паўла дома чакалі жонка Вольга і сын Францішак. Цяпер яны разам у Вільні і запрашаюць на сустрэчу.

Спадар Павел падзеліцца сваімі развагамі, адкажа на пытанні і раскажа пра планы.

На сустрэчы будзе магчымасць атрымаць каляндар і паштоўкі спадара Паўла за данат наяўнымі.

Удзельнікаў, блогераў і медыя ласкава просяць не здымаць гледачоў на фота і відэа, каб на сустрэчы была бяспечная атмасфера.

Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Nürnberg ва Уроцлаве

19.02.2026 (20:00 - 22:00) Klub Łącznik (Tramwajowa 1-3)

"Мова Нанова" з Цімохам Акудовічам у Кракаве

21.02.2026 (16:00 - 18:00) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Лекцыя "Страчаныя помнікі культавай архітэктуры Мінска" ў Мінску

21.02.2026 (16:30 - 18:30) культурніцкая прастора "Фавор" (адрас паведамяць удзельнікам)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ