Гуканне вясны ў Кракаве

21.03.2026 12:00 - 14:00 Прастора (ul. Mikołajska 4/6) ад 40 злотых

21 сакавіка, у суботу, беларусы Кракава гукаюць вясну! Вядома, у на беразе возера Крыспінуў, што ў 15 км ад Кракава.


Гукаць будуць талакой: няма выканаўцаў і гледачоў - удзельнічаюць УСЕ!

У праграме:

- варштат папяровых птушак

- абрад гукання вясны ад гурта "Laleja"

- танцавальны варштат

- дзіцячы кірмашы

- адкрыты мікрафон / jam session

Што ўзяць з сабой:

Вопратку, адпаведную надвор’ю (нават не думайце ехаць у кросах ці кедах - лепш бярыце цёплыя гумавікі ці горны абутак!) Дарэчы, дужа вітаецца фальклорны стыль і зменны абутак для танцаў на выпадак дажджу (тады танцаваць будуць на другім паверсе карчмы);

Сядушкі, карыматы, пледзікі каб не халодна было сядзець на драўняных лавах;

Посуд: кубак для глінтвейна ці гарбаты, лыжка, міска/талерка для плова. Дбаем пра экалогію і не карыстаемся аднаразовым посудам!

Адну страву на агульны стол у вашым посудзе, які вы пасля забераце з сабой;

Бутэльку/тэтрапак чырвонага сухога віна для глінтвейна, лімоны ці апельсіны;

Нейкую рэч (невялічкую, не з пластыку), каб спаліць яе на вогнішчы, як непатрэбнае, з чым хочаце развітацца;

Калі ёсць, бярыце свістулькі, дудкі, сапелкі – клікаць птушак.

Уваход вольны, будуць удзячныя за ўнёсак на пакрыццё выдаткаў: арэнду пляцоўкі і абсталявання, пачастунак (глінтвейн, гарбата), дровы, дэкор, транспарт і інш.

Пажаданы ўнёсак - ад 40 злотых. Па спасылачцы можна падтрымаць свята.

Дата: 21 сакавіка Час: з 12.00 (час мясцовы) Месца: Karczmа Kryspinów, Cholerzyn 361 (на мапе - тут (https://goo.gl/maps/J8RhPF3TRV9YQhTr5))


Вам можа быць цікава

Выстава "Імаджынарыум Сальвадора Далі" ў Мінску (18+)

28.02.2026 10:00 - 12.04.2026 19:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Выстава фатаграфій Уладзіміра Кавальчука з Мінску

04.03.2026 18:00 - 22.03.2026 19:00 галерэя "Цэнтр" (вул. Гікалы, 4)

Майстар-класы па традыцыйных беларускіх спевах у Варшаве

05.03.2026 (17:30 - 19:30) музычная студыя ліцэя Chocimska (ulica Kielecka 44)

Ілля Сільчукоў у Н'ю-Ёрку!

07.03.2026 (19:00 - 21:00) Church of Saint John’s in the Village (218 West 11th str.)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ