Кінафэст "Паўночнае ззянне" ў Варшаве

06.11.2025 - 09.11.2025 18:30 - 20:30 Kinoteka (plac Defilad 1) 25 злотых

У чацвер, 6 лістапада, у Варшаве распачнуцца афлайн-сеансы кінафэста Паўночнае ззянне. 



Вось якая будзе праграма:

6 лістапада ў 18:30 - фільм Юрыя Сямашкі «Лебядзіная песня Фёдара Озерава».

На фоне чутак пра хуткае пачатак Трэцяй сусветнай вайны 25-гадовы музыка Фёдар Озераў апантаны пошукамі свайго любімага швэдар з рамонкамі. Ён верыць, што гэты швэдар дае яму чароўныя здольнасці пісаць песні.

Пасля паказу будзе размова з рэжысёрам і здымачнай групай.

7 лістапада ў 18:30 - «Нос Златана».

Хтосьці скраў нос са статуі Златана Ібрагімавіча - і здымачная група ператварае пошукі ў шведскую версію «Мальтыйскага сокала». 

Размова з рэжысёрам і галоўным героем фільма - адразу пасля паказу.

8 лістапада ў 16:30 - «Прынц-мядзведзь», музычная казка пра каханне, мужнасць і гармонію з прыродай - сучасная інтэрпрэтацыя нарвежскай легенды пра Прынца-мядзведзя.

9 лістапада ў 18.00 «Дзяўчына з іголкай», экспрэсіянісцкі фільм жахаў пра самага вядомага серыйнага забойцу дзяцей у гісторыі - намінанта на прэмію «Оскар» за 2025 год.

Па сеансе будзе сустрэча з рэжысёрам.

Квіткі коштам 25 злотых можна набыць па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Выстава Вікторыі Ільіной у Гродна

03.12.2025 17:30 - 22.12.2025 20:30 Гарадзенская выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38)

Сустрэча "ЛабаРАторыя паэтычнай метафізікі" ў Мінску

17.12.2025 (19:00 - 20:00) Музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Анастасія Рыдлеўская ў Познані

19.12.2025 (19:00 - 21:00) MY pod sceną (27 Grudnia 8/10)

Калядныя спеўкі ў Вільні

23.12.2025 (18:30 - 20:00) "Кропка" (Savičiaus g. 6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ