Чытка п'есы "Інсула" ў Лондане

27.03.2026 19:00 - 21:00 The Harrison (136 Shaftesbury Ave) Stone Nest

27 сакавіка, у пятніцу, у Лондане адбудзецца сцэнічная чытка п'есы беларускага драматурга Максіма Дасько "Інсула".


"Інсула" - новая п'еса спадара Максіма.

Сюжэт разгортваецца ў невялікім навуковым мястэчку Інсула, дзе сівавалосыя навуковыя супрацоўнікі квантавай фізікі за крок ад адкрыцця, што выратуе ўсё чалавецтва.

Выратуе ўсіх нас.

П'еса - шматгалоссе, у якой трагічнае цесна пераплялося з камічным, нізкае з узвышаным, роспач з надзеяй.

Квіткі коштам 27 фунтаў поўны (раннім птушачкам - 22 фунты), 17 фунтаў ільготны бярыце па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Выстава "Палка" ў Мінску (12+)

07.03.2026 09:00 - 10.05.2026 19:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Вечары Велікодных віншаванняў у Мінску

10.04.2026 19:30 - 29.05.2026 21:00 Архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9)

Начны квэст-экскурсія па Коласавай сядзібе ў Мінску (18+)

01.05.2026 (20:00 - 22:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Канцэрт K6 Gig у Варшаве

02.05.2026 (19:00 - 22:00) Клуб VooDoo (Aleja Primasa Tysiąclecia 48A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ