Кінасеанс па-беларуску ў Сопаце: глядзяць "Па-за садовым плотам" (8+)

31.10.2025 18:00 - 20:00 Mara Hub (Jacka Malczewskiego, 21) Бясплатна

У пятніцу, 31 кастрычніка, у "Мара-хабе" ладзяць кінасеанс па-беларуску.  



Прапануюць глядзець мультсерыял “Па-за садовым плотам” у беларускай агучцы. Дакладней, першы сезон з 10 серый па 10 хвілін.

Гэта гісторыя пра двух братоў, якія заблукалі ў таямнічы свет і спрабуюць вярнуцца дадому, сустракаючы вельмі дзіўных і часам страшных персанажаў.

Мульт адначасова і цёплы, і атмасферна змрочны, з вельмі прыгожай анімацыяй і дзіўна дарослымі тэмамі. 

У перапынках паміж серымі будуць пачастункі для ўсіх удзельнікаў.

Тэматычныя хэлаўінскія касцюмы вітаюцца! 👻

Уваход вольны. 


Вам можа быць цікава

Выстава «Архіў. Прастора паміж...» ў Мінску

04.09.2025 18:00 - 23.11.2025 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3)

Выстава «Панямоння жыватворныя крыніцы» ў Гродне

17.09.2025 15:00 - 31.10.2025 18:00 абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Саввецкая, 8)

Выстава "Восеньскі Салон. Постскрыптум" у Мінску

29.10.2025 19:00 - 09.11.2025 20:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Майстар-клас па ляльках "Берагіня" ў Гомелі

01.11.2025 (12:00 - 13:00) Філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4А)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ