Пачні святкаваць Гадзіну Зямлі ў Мастацкім

24.03.2018 17:00 - 17:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20) Бясплатнае

24.03.2018, субота

З 17:00

Нацыянальны мастацкі музей далучаецца да самай масавай экалагічнай акцыі на планеце, якая праводзіцца Сусветным фондам дзікай прыроды. Адмовіўшыся ад карыстання электрапрыборамі на гадзіну, можна праявіць беражлівыя адносіны да прыроды і яе будучыні, і гэты міжнародны сімвалічны жэст ніяк не звязаны з эканоміяй электраэнергіі.

У апошнюю суботу сакавіка святло патухне і ў нашым музеі: творы ў залах новага корпуса адыдуць да сну на дзве гадзіны раней вызначанага рэжыму.

Залы галоўнага корпуса таксама адмовяцца ад звыклага асвятлення, але гэта зусім не значыць, што туды нельга будзе патрапіць. Наадварот, мы запрашаем усіх убачыць незвычайны падсвет ужо знаёмай экспазіцыі і далучыцца да бясплатных зборных экскурсій па рускім мастацтве XIII – пачатку XX стагоддзя, дзе музейныя прадметы ўжо літаральна паўстануць у новым выглядзе.

Збор экскурсійных груп у вестыбюлі музея.

Расклад экскурсій:

17:00

17:20

17:40

Уваход на мерапрыемства па білеце ў музей.

Чакаем усіх жадаючых у Гадзіну Зямлі!

Інфармацыйны партнёр – Limb creative studio


Вам можа быць цікава

Выстава «НЦСМ: выбранае» ў Мінску (12+)

11.06.2026 12:00 - 23.08.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Выстава Юры Шуста «Жывіца* Сонечнае спляценне» ў Варшаве

16.07.2026 19:00 - 27.09.2026 19:00 Zachęta Narodowa Galeria Sztuki (Plac Małachowskiego 3)

«Васільковы пленэр» у Ждановічах

15.08.2026 (14:00 - 16:00) Філіял «Музей-дача Васіля Быкава» (вул. 6-я Дачная, 62)

Кніжны клуб з Альгердам Бахарэвічам у Варшаве

27.08.2026 18:30 - 28.08.2026 20:00 Букіністка (ul. Smulikowskiego 4 °C)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ