Паэма “Сымон-музыка” на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа

20.12.2018 17:30 - 17:30 ------------ Бясплатнае

20 снежня 2018 года ў 17. 30 у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца творчая сустрэча з пастановачнай групай Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.  21 лістапада на вялікай сцэне тэатра адбылася прэм’ера спектакля “Сымон-музыка”  на аснове першай рэдакцыі паэмы, юбілей якой адзначаецца сёлета.

Паэма народнага паэта Беларусі Якуба Коласа  “Сымон-музыка” – несмяротны твор беларускай літаратуры, лірычны эпас, спалучаны з музыкай беларускай мовы і насычаны невычарпальнай духоўнай сілай. Пры ўважлівым разглядзе ў кожным  вобразе адкрываюцца схаваныя сэнсы, у кожным раздзеле – актуальныя тэмы. Твор звяртаецца да кожнага беларуса асабіста і да ўсёй нацыі. Сімвалічна, што прэм’ера адбылася на сцэне “коласаўскага тэатра”, новае тэатральнае ўвасабленне класічнага твора  з’яўляецца знакавай культурнай падзеяй. Новы спектакль насычаны музычнымі, пластычнымі і танцавальнымі нумарамі і па-новаму раскрывае ролю мастака і мастацтва ў сучасным жыцці. Пастаноўка цалкам адпавядае рэаліям сучаснасці і як ніколі актуалізуе вечныя пытанні прызнання і вартасці творчых памкненняў.

На вечарыне выступяць артысты тэатра імя Якуба Коласа: мастацкі кіраўнік і рэжысёр-пастаноўшчык спектакля “Сымон-музыка” М.Дз.Краснабаеў, кіраўнік літаратурна-драматычнай часткі А.М.Замкоўскі, выканаўцы галоўных роляў – народны артыст Беларусі Т.А.Кокштыс, артысты Дз.М.Каваленка і А.С.Рэўчанка-Лук’янава. Для наведвальнікаў будзе прадэманстраваны ўрывак з юбілейнай пастаноўкі, адбудзецца творчая дыскусія па інсцэнізацыі твораў беларускай класічнай літаратуры.

 Шчыра запрашаем!

Святкуйце разам з намі!

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5.

Тэл. для даведак: 284-15-84, 284-17-02

Афіцыйны сайт: www.yakubkolas.by

E-mail: myzeykolas@yandex.ru.

Мы ў сацсетках:

ВК: vk.com/yakubkolasby.

Instagram: @kolasmuseum.


Вам можа быць цікава

Выстава Юры Шуста «Жывіца* Сонечнае спляценне» ў Варшаве

16.07.2026 19:00 - 27.09.2026 19:00 Zachęta Narodowa Galeria Sztuki (Plac Małachowskiego 3)

Выстава «Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс» у Мінску

22.07.2026 11:00 - 31.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (К. Маркса, 24)

Зёлкавы вечар для паненак у Тбілісі

26.08.2026 (19:00 - 21:00) «but first cacao» (37 Alexander Griboedov St)

«Літаратурная экспедыцыя» ў Мінску

30.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ