ДЗЕ Я БЫЎ АПОШНІЯ ПЯТНАЦЦАЦЬ ГАДОЎ / Я КРЫЧАЎ Паэт Дзмітрый Строцаў ва Уроцлаве

05.06.2022 16:00 - 18:00 кнігарня «Tajne Komplety» (Уроцлаў) Бясплатнае


5 чэрвеня ва Уроцлаве адбудзецца творчая сустрэча з паэтам Дзмітрыем Строцавым і трыма перакладчыкамі яго паэзіі — Наталляй Русецкай (Польшча), Наталляй Бельчанка (Украіна) і Андрэем Хадановічам (Беларусь).



Дата: 5 чэрвеня

Час: 16.00 (час мясцовы)

Месца: кнігарня «Tajne Komplety», Przejście Garncarskie 2, Уроцлаў

Спадар Дзмітрый пачытае творы, напісаныя ў перыяд з 2008 па 2022 гг. і прысвечаныя ваеннай агрэсіі Расійскай Федэрацыі ў адносінах да суседніх з ёй краін.

Спадару Дзмітрыю важна сведчыць, што напад Расійскай Федэрацыі на Грузію ў 2008 г., акупацыя Расіяй украінскага Крыма і захоп усходніх раёнаў Украіны ў 2014-м, жорсткае задушэнне пратэстаў і знішчэнне грамадзянскай супольнасці ў Беларусі ў 2020 г. і маштабнае ваеннае ўварванне ва Украіну ў 2022 -м з’яўляюцца звёнамі аднаго ланцуга, этапамі рэалізацыі адзінага геапалітычнага праекту Расійскай Федэрацыі па «збіранні земляў» і аднаўленні Імперыі ў межах Савецкага Саюза.

Будзе чытанне тэкстаў адразу на чатырох мовах — на беларускай, украінскай, рускай і польскай.


Уваход вольны. Прыходзьце!




Вам можа быць цікава

Імпрэза «Мінск народных» у Мінску

12.09.2026 (17:00 - 19:00) музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Строчыцкія перазвоны-2026 у Азярцы

20.09.2026 (13:00 - 14:30) музей народнай архітэктуры і побыту

Фэст «Восень у Завоссі» пад Баранавічамі

26.09.2026 (12:00 - 16:00) музей-сядзіба Міцкевічаў «Завоссе»

Канцэрт-спектакль «Марк Шагал. Сусвет кахання» ў Мінску (6+)

21.10.2026 (19:00 - 21:00) Моладзевы тэатр эстрады (вул. Маскоўская, 18а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ