Паэтычны вечар Аляксея Кулакова ў Мінску

06.05.2026 20:00 - 22:00 музей «Краіна міні» (пр-т Незалежнасці, 25) 25 BYN
У сераду, 6 траўня, у музеі «Краіна міні» адбудзецца паэтычны вечар Аляксея Кулакова «Ад вуліцы да канцэртнай залы…»

Паэзія пачынаецца не на сцэне, а часам на шумнай вуліцы, у выпадковай фразе, у болі, які немагчыма пакінуць унутры. А потым яна вырастае ў голас, у гісторыю, у шлях да гледача, да фестываляў, да канцэртнай залы.

У гэты вечар пагавораць пра тое, навошта вершы патрэбны сучаснаму чалавеку, дзе нараджаецца натхненне і як асабісты боль становіцца матэрыялам для мастацтва.

Спадар Аляксей раскажа пра свой шлях: ад вулічных выступленняў да міжнародных фестываляў, дыпломаў і вялікіх залаў.

Уваход — 25 рублёў. Запісвайцеся па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Выстава «1.1.1» у Віцебску

28.04.2026 17:00 - 31.05.2026 18:00 арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Фестываль рамёстваў у Мінску

23.05.2026 (12:00 - 15:00) (плошча Свабоды, 23а)

«Дай Дарогу» ў Кракаве

23.05.2026 (19:00 - 21:00) Klub Żaczek (Al. 3 Maja 5)

Спектакль «Хам» у Мінску (16+)

15.06.2026 (19:00 - 21:15) Цэнтральны дом афіцэраў (вул. Чырвонаармейская, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ