Паказ фільма «Апошнія словы» ў Варшаве

13.06.2025 19:00 - 21:00 Беларускі Моладзевы Хаб (Dożynkowa, 6a) данат ад 15 злотых



У пятніцу, 13 чэрвеня, у Беларускім Моладзевым Хабе ладзяць паказ фільма Рамана Шэля «Апошнія словы» пра мастака Алеся Пушкіна. 





Ніводны мастак не кінуў выклік беларускаму дыктатару Лукашэнку так адкрыта і мужна, як Алесь Пушкін. Акцыі і выставы Пушкіна ў Беларусі некалькі дзесяцігоддзяў былі непажаданыя, і гэтая місія каштавала яму свабоды і жыцця. Мастак загінуў за кратамі 11 ліпеня 2023 года. 

Аўтар фільма Раман Шэль кажа: «Два гады я сачыў за Алесем Пушкіным з камерай, аж да яго зняволення і смерці. Я быў адзіным аператарам, які здымаў яго апошнюю выставу ў Беларусі. Адразу пасля гэтага на Пушкіна была ўзбуджана крымінальная справа. Ляцеў з Алесем у Кіеў — на вялікую выставу беларускага пратэстнага мастацтва. Там я здымаў ягоны апошні выступ, пасля якога Пушкін наўмысна сеў на самалёт у Мінск»


Па сеансе адбудзецца анлайн-размова з рэжысёрам. 


Вядучы — Мікалай Рамановіч


Уваход — данат ад 15 злотых. Рэгіструйцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава «FARBA Lab. 1 элемент. Вада» ў Мінску

05.07.2025 11:00 - 24.08.2025 20:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Выстава «Fragmenty» ў Варшаве

17.07.2025 19:00 - 03.08.2025 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Гарадскі пікнік Vulitsa Ezha ў Мінску

19.07.2025 12:00 - 20.07.2025 22:00 Батанічны сад (вул. Сурганава, 4а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ