Паказ фільма «Беларусь 23.34» у Мюнхене

02.05.2024 - 09.05.2024 19:00 - 21:00 Мюнхен 10 еўра



 2, 3 і 9 траўня ў Мюнхене ў межах кінафестываля DOK.fest адбудуцца паказ дакументальнага фільма Таццяны Свірэпы «Беларусь 23.34».






Дата: 2, 3, 9 траўня

Месца: Мюнхен 



Фільм «Беларусь 23.34» — гэта гісторыя беларусаў, якія сутыкнуліся з рэпрэсіямі: 

хлопец, які проста ехаў на ровары каля абеліска «Мінск-Горад-Герой» і трапіў у пекла на Акрэсціна; 

сантэхнік, які выйшаў на станцыю «Фрунзенская», таму што цягнік метро далей не пайшоў, і праз некалькі хвілін ужо ляжаў на тратуары з адарваным абцасам;

 маці семярых дзяцей, якая, абараняючы сына, ішла да турэмнага грузавіка і бачыла, як яго абліваюць чырвонай фарбай; 

лекарка, якую атруцілі газам у турэмным грузавіку, а потым прымусілі прыгнуцца і бегаць па калідорах жодзінскай турмы...


 30 адважных людзей распавялі, як яны перажылі затрыманні і катаванні ў жніўні-снежні 2020 года, што яны адчуваюць і што, на іх думку, змянілася ў беларускім грамадстве (у фільме выкарыстана 25 інтэрв’ю).


2 і 3 траўня па сеансе будзе гутарка з рэжысёркай. 


Квіткі — 10 еўра. Іх можна набыць у касах кінатэатраў. 

Таксама можна набыць фестывальны пас, які дасць вам магчымасць паглядзець яшчэ шмат фільмаў з праграмы.


Звярніце ўвагу: сеансы будуць у розных кінатэатрах і ў розны час. Каб не заблукаць, звярайцеся на старонцы фільма па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Выстава Міхаіла Казлякоўскага «Імёны» ў Брэсце

10.09.2026 18:00 - 24.09.2026 19:00 гарадская бібліятэка імя Пушкіна (б-р Шаўчэнкі, 3)

Выстава Генадзя Козела «Symbiosis» у Мінску

16.09.2026 18:00 - 10.10.2026 20:00 Мастацкая галерэя БЕЛАРТ (вул. К. Маркса, 4)

Кніжны клуб у Брэсце абмяркуе Зарэцкага

25.09.2026 (18:30 - 20:30) Брэсцкі абласны краязнаўчы музей (К. Маркса, 60)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ