Паказ фільма «Наша памяць» у Беластоку

02.02.2025 14:30 - 17:00 Kino forum (Legionowa 5) 18 злотых

У нядзелю, 2 лютага, у Беластоку адбудзецца перадпрам’ерны паказ дакументальнага фільма Юрыя Каліны «Наша памяць».






«Наша памяць» — гэта грамадская ініцыятыва, дзейнасць якой пачалася ў 2018 годзе з дакументавання месцаў памяці трагічных падзей у студзені-лютым 1946 г., калі было забіта 79 мірных жыхароў Падляшша. 

Пацыфікацыю беларускіх вёсак здзейсніў спецыяльны атрад Нацыянальнага вайсковага задзіночання — 3-я Віленская брыгада пад камандаваннем капітана Рамуальда Райса, вядомага пад псеўданімам Буры. 

Праект «Наша памяць» ініцыявала Беларускае гістарычнае таварыства супольна з фондам Kamunikat.org. Да яго далучыліся беларусы і палякі самых розных прафесій. 

Аддзяленне Інстытуту нацыянальнай памяці ў Беластоку расследавала справу зайбойства 79 чалавек — жыхароў павету Бельск-Падляскі, у тым ліку 30 фурманаў у лесе каля Старых Пухалаў. 

Следства прызнала, што пацыфікацыя вёсак у студзені-лютым 1946 года і забойства фурманаў маюць «прыкметы генацыду». 


Па праглядзе адбудзецца сустрэча з рэжысёрам стужкі.

 Юры Каліна — дакументаліст , рэдактар беластоцкай рэдакцыі «Белсат». 



Квіткі — 18 злотых. Есць зніжкі для тых, хто мае карты «seniora» цi «dużej rodziny». 



Вам можа быць цікава

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Выстава «Марк Шагал. Над горадам» у Віцебску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

«Беларускія мастакі ў выгнанні» ў Вене

09.08.2026 11:30 - 30.08.2026 17:00 St.-Elisabeth-Kirche der Pfarre zur Frohen Botschaft (St.-Elisabethplatz 9)

Выстава «Іван Фяцісаў. Маляўнічыя навелы» ў Мінску

21.08.2026 10:00 - 04.10.2026 17:00 Нацыянальны мастацкі музей (пераходная галерэя) (К. Маркса, 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ