Паказ фільма Уладзіміра Казлова «Лета 1989» у Тбілісі

22.04.2023 18:00 - 20:00 ------------ Бясплатнае

У суботу, 22 красавіка, у каворкінгу «Кропка» — прагляд фільма беларускага рэжысёра Уладзіміра Казлова «Лета 1989».



Дата: 22 красавіка

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: дашлюць зарэгістраваным, Тбілісі


Канец ліпеня 1989 года, БССР. У паход ідуць пяцёра сямнаццацігадовых рабят, якія нядаўна скончылі школу. Яны разважаюць пра будучыню, дзеляцца сваімі надзеямі і чаканнямі ад жыцця за парогам школы.

Але паход становіцца яшчэ і тэстам адносін паміж героямі, іспытам на сталасць напярэдадні дарослага жыцця і сімвалічным канцом дзяцінства.

Перад сеансам будзе караценькая анлайн-гутарка з аўтарам сцэнара і рэжысёрам Уладзімірам Казловым.

Уваход вольны!




Вам можа быць цікава

Выстава аднаго шэдэўра: «Прагулка» Марка Шагала ў Мінску

08.04.2026 11:00 - 06.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Выстава «Маляваная душа» ў Мінску

11.06.2026 16:00 - 31.08.2026 18:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

:B: N: у Бельску Падляшскім

20.06.2026 (18:00 - 21:00) Дом культуры (3 Maja 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ