Пленэр «Пад шум бяроз» на лецішчы Быкава ў Ждановічах

27.06.2026 14:00 - 16:00 Музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62) 10 BYN
27 чэрвеня, у суботу, у музеі-дачы Васіля Быкава ў Ждановічах адбудзецца літаратурны пленэр па аповесці «Жураўліны крык» «Пад шум бяроз».

Пленэр разлічаны на ўдзельнікаў розных узростаў і дапаможа пашыраць літаратурныя веды, развіць творчыя, пазнавальныя і мастацкія здольнасці.

Прапануюць:

  • развіваць навыкі аналізу твора і разумення яго асноўнай ідэі, сюжэта і структуры;

  • суперажываць героям і разважаць над іх учынкамі;

  • узбагачаць слоўнікавы запас і ўдасканальваць уменне аргументавана выказваць свае думкі;

  • абменьвацца меркаваннямі і развіваць крытычнае мысленне;

  • атрымліваць асалоду ад сяброўскіх зносін за кубкам гарбаты і пачастункамі.

На пленэр варта прыходзіць падрыхтаванымі, папярэдне прачытаўшы твор, пра які пойдзе гаворка.

Удзел — 10 рублёў. Запісвайцеся па нумары +375 29 811 21 85.



Вам можа быць цікава

Выстава шэдэўраў Парыжскай школы ў Мінску

26.06.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Выстава Міхаіла Ляўковіча «Пачуццё прыналежнасці» ў Мінску

27.08.2026 18:00 - 18.10.2026 17:00 арт-гасцёўня «Высокае месца» (вул. Герцэна, 2а)

Сустрэча з Настай Кудасавай у Вене

12.09.2026 (18:00 - 20:00) Unlimited Democracy (Operngasse 20)

Спектакль «Pułapka na ptaki» ў Варшаве (15+)

12.09.2026 (21:00 - 22:15) Teatr Druga Strefa (ul. Zygmunta Modzelewskiego 71)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ