Купалле са «Скарынаўкай» у Лондане

27.06.2026 15:00 - 22:00 сад Скарынаўскай бібліятэкі (37-39, Holden Road) 10 GBP
У наступную суботу, 27 чэрвеня, Англа-беларускае таварыства і Беларуская бібліятэка і музей імя Францішка Скарыны запрашаюць на святкаванне Купалля.

Разам з фальклорным гуртом «Вір» будуць плесці вянкі, спяваць і танчыць, вадзіць карагоды з Купалінкай, скакаць праз вогнішча ды паліць Ведзьму, гуляць у гульні й пускаць вянкі па Доліс-Брук.

А напачатку паэтычнымі чытаннямі адзначаць юбілей паэткі і перакладчыцы Веры Рыч, якая ў свой час любіла купаліцца са Скарынаўкай.

Расклад такі:

  • 15.00 – пляценне вянкоў (прыносьце кветкі да пачатку)
  • 16.00-16.30 паэтычныя чытанні ў гонар Веры Рыч
  • 16.30-22.00 Купальскае святкаванне
  • 18.00-18.40- служба ў царкве Сьвятога Кірылы Тураўскага

Прыносьце хатнія закускі, гатовыя да падачы на стол, віно, піва і безалкагольныя напоі (калі ласка, без моцнага алкаголю).

Уваход – прапанаванае мінімальнае ахвяраванне: для сяброў АБТ – 7 фунтаў, для іншых наведвальнікаў – 10 фунтаў.




Вам можа быць цікава

Майстар-клас па пляценні паясоў у Мінску

18.06.2026 (15:00 - 17:00) Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (К. Маркса, 24)

Купалле ў Суле

20.06.2026 14:00 - 21.06.2026 19:00 парк гісторыі Сула (Стаўбцоўскі раён)

Майстар-клас па відзіках на лецішчы Быкава ў Ждановічах (6+)

20.06.2026 (14:00 - 16:00) Музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ