Паказ фільма «Якуб Колас. Каханне жыве для дваіх…» у Мінску

25.11.2022 15:00 - 18:00 (вул. Акадэмічная, 5) Бясплатнае


25 лістапада ў Мінску адбудзецца музейны паказ фільма «Якуб Колас. Каханне жыве для дваіх…», знятага да 140-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, а таксама сустрэча са здымачнай групай.


Дата: 25 лістапада

Час: 15:00

Месца: вул. Акадэмічная, 5


Фільм “Якуб Колас. Каханне жыве для дваіх…” раскрывае народнага паэта з нязвыклага ракурсу, праз прызму асабістага жыцця. Галоўная сюжэтная лінія – гісторыя кахання Якуба Коласа і яго жонкі Марыі Міцкевіч. 

На творчай сустрэчы кіраўнік студыі дакументальных фільмаў Уладзімір Бокун, рэжысёр фільма “Якуб Колас. Каханне жыве для дваіх…” Фёдар Краснапёраў, акцёр, выканаўца ролі Якуба Коласа, Андрэй Аліферэнка, рэдактар Ілья Свірын раскажуць аб працы над стужкай, абазначаць свой погляд на творчасць і асобу класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа, а таксама адкажуць на пытанні гледачоў.


Тэл. для даведак: 8 (017) 270-17-02.



Вам можа быць цікава

Выстава «Марк Шагал. Над горадам» у Віцебску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Лекцыя «Ахоўнае ўзбраенне на беларускіх землях» у Мінску

10.09.2026 (19:00 - 21:00) музей Lidbeer (Зала Мадэрн) (вул. Рэвалюцыйная, 32)

Чытанкі для дзетак па-беларуску ў Сіэтле

12.09.2026 (11:30 - 12:30) Lake Hills Libary (15590 Lake Hills Blvd)

Дзень Гомеля ў Варшаве

12.09.2026 (16:00 - 23:00) бар «Карма» (Aleja 3 Maja 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ