Палескі спеўны сход і канцэрт “Церабяначка”

07.09.2017 19:00 - 22:00 Галерэя TUT.BY (пр. Дзяржынскага, 57) Бясплатнае
7 верасня ў межах праекта «Традыцыя» адбудзецца імпрэза з удзелам унікальнага калектыва «Церабяначка» (Пінскі раён, в. Церабень).
Мерапрыемства будзе складацца з дзвюх частак: канцэрта і Спеўнага сходу. «Церабяначка» — носьбіты старадаўніх спеўных традыцый, іх называюць «выхадцамі з балот». Першая частка імпрэзы — канцэрт і знаёмства з калектывам «Церабяначка». У другой частцы мы ўсе разам паўдзельнічаем у адным цікавым абрадзе, развучым і заспяваем некалькі палескіх песень. Госць сустрэчы — этнограф і фалькларыст Ірына Мазюк. Вядучы — Сяржук Доўгушаў.
Пачатак а 19.00. Уваход вольны!
Месца: Галерэя TUT.BY (пр. Дзяржынскага, 57).
Спасылкі на мерапрыемства:

Вам можа быць цікава

Выстава Ганны Мусялавай «Жыццё на скрынях» ў Варшаве

25.08.2026 18:00 - 11.09.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Вялікая заля) (Foksal, 11/1)

Выстава Уладзіміра Казакова «Прысвячэнне Беларусі» ў Гродне

03.09.2026 17:30 - 27.09.2026 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

NOCHY ў Варшаве

05.10.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ