Пасядзелкі з Круткіным «Скарына жыў і тварыў у Піцеры» ў Вільні

02.03.2025 15:00 - 17:00 Замак (Naujoji Riovoniu, 10) Бясплатнае

У нядзелю, 2 сакавіка, у беларускім Замку ладзяць паэтычныя пасядзелкі з блогерам і паэтам Алесем Круткіным «Скарына жыў і тварыў у Піцеры». Кампанію складзе актывіст Ілля Міронаў.





Вершы спадара Алеся — сплаў старажытнай міфалогіі і сучаснага «трэшу», які не кожнаму прыйдзецца па густ. Калі вы прачытаеце гэтыя тэксты першы раз, то нічога не зразумееце. На другі, хутчэй за ўсё, таксама. Толькі разабраўшы радок за радком, вы здолееце дакапацца хоць да якіх лагічных сувязей. З іншага боку, рабіць гэта неабавязкова.

Ілля Міронаў у сакавіку 2024-га выдаў у лічбавым фармаце сваю дэбютную кнігу ў падтрымку палітвязняў Беларусі. «Вершы з-за кратаў» — вершы беларускіх палітзняволеных, сумесны праект ініцыятывы «Вольныя паштоўкі» і Народнай амбасады Беларусі ў Бразіліі.

Праз турэмную творчасць спадар Ілля хоча прыцягнуць увагу да праблемаў несправядліва зняволеных беларусаў і беларусак.


Уваход вольны, данаты вітаюцца.




Вам можа быць цікава

Выстава плакатаў «Si Vis Pacem Para Bellum» у Вільні

08.09.2026 11:00 - 13.09.2026 20:00 «Кропка» (Savičiaus g. 6)

Спектакль «Pułapka na ptaki» ў Варшаве (15+)

12.09.2026 (21:00 - 22:15) Teatr Druga Strefa (ul. Zygmunta Modzelewskiego 71)

Спектакль «Galera» ў Варшаве (18+)

17.09.2026 (19:00 - 21:00) Teatr Komuna Warszawa (Emilii Plater 31)

Слава Камісаранка ў Варшаве (18+)

17.09.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ