Перфарматыўная інсталяцыя «Імперыя» ў Вільні

23.05.2024 18:30 - 19:30 Віленскі стары тэатр (Jono Basanavičiaus g. 13) ад 11 еўра
 

У чацвер, 23 траўня, у Вільні — перфарматыўная інсталяцыя «Імперыя».




Дата: 23 траўня

Час: 18.30 (час мясцовы)

Месца: Віленскі стары тэатр, Jono Basanavičiaus g. 13, Вільня 



«Імперыя» — гэта перфарматыўная інсталяцыя, натхнёная выявай лесу, які рухаецца ў трагедыі «Макбет» і перажываннямі мігрантаў, якія перасякаюць польска-беларускую мяжу. Лес сведчыць, слухае і дапамагае. Ён абараняе, дае надзею і прытулак. Лес поўны дасылак і гукаў. Поўны людзей, якія хаваюцца за паваленымі дрэвамі, якія прамоклі наскрозь у балотах. І людзей, якія прыносяць ім ваду і сухое адзенне. Лес поўны птушак і дзікіх жывёл, якія ўначы палохаюць менш, чым памежнікі ці ўзброеныя салдаты. 

Творчую каманду натхніў і тэкст Шэкспіра, і выявы гуманітарнага крызісу на мяжы. Яны прымусілі задумацца аб стратэгіі выжывання людзей ва ўцёках, аб тым, наколькі спрыяльнай можа быць прырода для чалавека ў крызіснай сітуацыі, і аб тым, як дапамагчы мігрантам, калі ўлады крыміналізуюць жэсты салідарнасці. 

І нарэшце, колькі зла ў самім урадзе, які застаецца беспакараным?


 Працягласць — 45 хвілін



Творчая каманда: 

Аліцыя Баркоўска — рэжысура, драматургія, тэксты, заснаваныя на апавяданнях з польска-беларускага памежжа 

Adrien Cognac — аўтар візуалізацыі і відэамастак 

Ray Dickaty — музыка Filip Ejsmont — мастак па свеце 

Артур Палыга — тэксты на аснове «Макбета» 

Варвара Сцяпанава — выкананне, танец 

Oma Ukwuoma — выкананне, танец 

Аляксей Варсоба — музыка (акардэон), выкананне 

Lukas Wójcicki — харэаграфія, выкананне, танец Maja Skrzypek — кансультант па касцюмах 

Agata Kubis — фатографка 



Квіткі коштам ад 11 еўра набывайце па спасылачцы.





Вам можа быць цікава

Выстава «Сям’я як выбар» у Познані

04.07.2025 18:00 - 15.07.2025 20:00 GRAY MANDORLA STUDIO (Mostowa 5/12)

Ідрак Мірзалізадэ ў Варшаве

16.07.2025 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16,)

Гарадскі пікнік Vulitsa Ezha ў Мінску

19.07.2025 12:00 - 20.07.2025 22:00 Батанічны сад (вул. Сурганава, 4а)

J:МОРС у Сан-Францыска

03.08.2025 (18:00 - 20:00) Chez Nous Café (2159 Roosevelt Ave)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ