Лекцыя «Жаночы вобраз у археалогіі» ў Мінску

18.04.2026 15:00 - 17:00 Ратуша (пл. Свабоды, 2а) 7 BYN
У суботу, 18 красавіка, у мінскай ратушы адбудзецца лекцыя «Жаночы вобраз у археалогіі».

У прасторы выставы «Жанчына праз стагоддзі» спецыялісты ў галіне археалогіі падзеляцца сваімі адкрыццямі і вынікамі даследаванняў у галіне гістарычнай феміналогіі.

На выставе дэманструюцца археалагічныя знаходкі з калекцый Інстытута гісторыі НАН Беларусі і Музея гістарычнага факультэта БДУ: жаночыя ўпрыгожанні ў выглядзе бранзалетаў, пярсцёнкаў, падвесак, амулетаў, караляў, скроневых кольцаў; прадметы побыту, якія адлюстроўваюць кола дамашніх заняткаў беларускай жанчыны Х—ХІІ стст.

Усе гэтыя артэфакты былі выяўлены ў розны час па ўсёй Беларусі такімі археолагамі, як Г. Штыхаў, В. Казей, А. Мяцельскі, Л. Калядзінскі, А. Вайцяховіч, А. Аўласовіч.

Квіткі — 7 рублёў поўны, 5 рублёў студэнцкі, 3,50 рублі школьны.



Вам можа быць цікава

Сустрэча з Надзеяй Нортан у Беластоку

14.05.2026 (18:00 - 20:00) Хаб «Новая Зямля» (ul.Św.Rocha 5-32)

Квіз «Шуфлядка» ў Варшаве

18.05.2026 (19:00 - 21:00) Beer Station Praga (Ząbkowska 5)

«Polyn» у Варшаве

29.05.2026 (19:00 - 21:00) Klub Mechanik (Ludwika Narbutta 87)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ