Варкшопы «Капсула часу» ў Кракаве

18.04.2026 - 19.04.2026 18:30 - 17:00 Прастора (ul. Mikołajska 4/6) Бясплатнае
Гэтымі выходнымі, 18 і 19 красавіка, «Кніжны Вырай» запрашае на сустрэчы з цыклу варкшопаў па стварэнні гісторыі сям’і «Капсула часу».

Даўно марылі сабраць сямейныя фота, запісаць успаміны бабулі ці даведацца больш пра свае карані, але не ведалі, з чаго пачаць?

«Капсула часу» — гэта практычны міні-курс для пачаткоўцаў. Вам не трэба быць архівістам ці гісторыкам. Вы навучыцеся самым простым і эфектыўным крокам: як шукаць інфармацыю, як яе фіксаваць і як стварыць архіў, які будзе захоўвацца пакаленнямі.

Набіраюць 2 асобныя групы:

  • для дарослых — сустрэча штотыдзень па суботах а 18:30;
  • для падлеткаў і моладзі (да 18 год) штотыдзень па нядзелях а 15:00.

Курс разлічаны на 4 заняткі. Каб атрымаць вынік і сабраць сваю «капсулу», неабходна наведаць усе чатыры сустрэчы.

Паколькі кожны занятак грунтуецца на папярэднім, далучыцца да групы пасля пачатку курса, на жаль, будзе нельга.

Рэгіструючыся, вы пацвярджаеце свой намер прайсці ўвесь шлях разам з намі.

Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.





Вам можа быць цікава

Выстава “Шляхамі часу. Да 90-годдзя з дня нараджэння Мікалая Апіока” ў Мінску

27.02.2026 17:00 - 11.05.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

DLINA VOLNY ў Варшаве

15.05.2026 21:00 - 16.05.2026 01:00 B-Side (Piękna, 19)

Шпацыр «БХД у Вільні» з Паўлам Севярынцам у Вільні

16.05.2026 (16:00 - 18:00) Вострая Брама (Aušros Vartų g. 14)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ